Івар Арасеніус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Івар Арасеніус
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні букмал: Ivar Axel Henrik Arosenius
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1878(1878-10-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1909(1909-01-01)[1][2][…] (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Усходнія могілкі[d][5]
Грамадзянства
Бацька Henrik Arosenius[d][3][1]
Маці Sigrid Elisabeth Arosenius[d][3][1]
Жонка Ida Andrea Cicilia Adler[d][7][1]
Дзеці Eva Dottern[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, пісьменнік
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Івар Аксель Хенрык Арасеніус (шведск.: Ivar Arosenius; 8 кастрычніка 1878, Гётэбарг — 2 студзеня 1909, Эльвенген) — шведскі мастак і ілюстратар, адзін з найвядомых прадстаўнікоў шведскага сімвалізму. Самая вядомая з яго кніг, швед. Kattresan («Падарожжа ката») была выдадзена пасмяротна ў 1909 годзе.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і пуцявога інжынера. Вучыўся жывапісу ў Гётэбаргу ў Карла Вільгельмсана на працягу года ў 1897 годзе, затым быў прыняты ў Акадэмію прыгожых мастацтваў у Стакгольме. Расчараваўшыся ў акадэмічнай адукацыі, спачатку наведваў як вольнаслухач мастацкую школу пры Саюзе Мастак (швед. Konstnärsförbundet), дзе вучыўся ў Рыхарда Берга, а ў 1901 годзе вярнуўся ў Гётэбарг, дзе працягнуў заняткі ў Карла Вільгельмсана. Патрапіў пад моцны ўплыў дацкага мастака Оле Крузэ, які наведаў Гётэбарг, і зацікавіўся сярэднявечным і народным мастацтвам.

У 1904 годзе праз Мюнхен прыехаў у Парыж. Пасля праведзенага адпачынку ў рыбацкай вёсцы Кудвіль (фр. Coudeville) вярнуўся ў Парыж, дзе ў 1905 годзе прыняў удзел у Салоне Незалежных (фр. Salon des Indépendants). Яго працы атрымалі там станоўчыя водгукі публікі, што істотна ўзняло самаацэнку мастака. У тым жа годзе мастак вяртаецца ў Швецыю, у Стакгольме праходзіць яго першая выстава, на якой экспануюцца 173 працы.

Вярнуўшыся ў Гётэбарг, Арасеніус пазнаёміўся з Ідай (Эвай) Адлер (нар. 1879). Ажаніўся з ёй у 1906 годзе і яны пераехалі ў Обю (швед. Åby) каля Нарчэпінга, дзе нарадзілася іх дачка Ліліян. У 1907 годзе сям’я пераехала ў катэдж у Элвенген (шведск.: Älvängen) у ваколацах Гётэборга. На карцінах Арасеніуса апошніх гадоў жыцця пастаянным сюжэтам з’яўляюцца цёмныя пакоі катэджа з фігурамі яго жонкі і дачкі. У той самы час ён распрацоўвае міфалагічныя і фальклорныя сюжэты ў сваіх акварэляў.

У 1906—1907 гадах Арасеніус супрацоўнічаў з газетамі Strix і Söndags-Nisse. Апошняя выпускае 21 красавіка 1907 года нумар, цалкам складзены з твораў мастака.

У 1908 годзе прайшла вялікая выстава мастака, спачатку ў Лундзе, затым у галерэі Валан (швед. Valand) у Гётэбаргу. Мастацкі музей Гётэбарга набыў некалькі яго твораў.

Памёр ва ўзросце трыццаці гадоў ад гемафіліі (абодва ягоныя браты таксама памерлі ад гемафіліі).

У гонар мастака названы Фонд Арасеніуса, утвораны Шведскім Таварыствам Гемафіліі для правядзення навуковых даследаванняў.

Зноскі

  1. а б в г д Ivar A H Arosenius — 1917.
  2. а б в г 18781008 Arosenius, Ivar Axel Henrik // Sveriges dödbok Праверана 26 красавіка 2018.
  3. а б в Ivar Axel Henrik, f. 1878 i Göteborg Göteborgs och Bohus län // Swedish Census 1880Riksarkivet. Праверана 24 снежня 2019.
  4. Starrkärrs kyrkoarkiv, Lysnings- och vigselböcker, SE/GLA/13498/E/3 (1895-1916), bildid: 00073991_00132 — С. 81. Праверана 26 красавіка 2018.
  5. Arosenius, Ivar Axel Henrik // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/66717724Svenskagravar.se. Праверана 7 снежня 2019.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
  7. Arosenius, Ivar Axel Henrik, f. 1878 i Göteborgs Kristine Göteborgs och Bohus län, Konstnär // Swedish Census 1910Riksarkivet. Праверана 26 красавіка 2018.