Івар Калныньш
| Івар Калныньш | |
|---|---|
| лат.: Ivars Kalniņš | |
| | |
| Род дзейнасці | акцёр, палітык, кінаакцёр |
| Дата нараджэння | 1 жніўня 1948 (78 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Aurēlija Anužīte[d] |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
Івар Калныньш (лат.: Ivars Kalniņš; нар. 1 жніўня 1948, Рыга) — савецкі і латвійскі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 жніўня 1948 года ў Рызе.
У 1968 годзе скончыў Рыжскую 8-ю вячэрнюю сярэднюю школу імя Я. Райніса і, вырашыўшы звязаць сваё жыццё з мастацтвам, паступіў на тэатральны факультэт Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Я. Вітола, якую скончыў у 1974 годзе.
З 1972 па 2000 год — акцёр Мастацкага акадэмічнага тэатра імя Я. Райніса (Тэатр Дайлес).
Ужо з першага курса яго пачалі запрашаць здымацца ў кіно. Ён зняўся ў спартыўнай драме «Права на скачок», меладраме «Ілга-Івалга», дзіцячым фільме «Верны сябар Санча» ды іншых. Дарогу да славы Івару Калныньшу адкрыла Вія Артманэ, якая прапанавала зняцца ў фільме «Тэатр» паводле рамана Сомерсета Моэма. Карціна выйшла на экраны ў 1978 годзе. Роля Тома Фенела, юнага палюбоўніка старой прымадоны, у адно імгненне зрабіла Івара Калныньша знакамітым на ўсю краіну.
У цяперашні час грае ў Латвіі ў двух рыжскіх тэатрах: Малым і Новым, таксама заняты ў антрэпрызах і актыўна супрацоўнічае з тэлебачаннем.
І. Калныньш таксама запісаў некалькі музычных альбомаў.
Выбіраўся дэпутатам шостага Сейма Латвіі ад Дэмакратычнай партыі «Саймніекс».
У 2022 годзе выступіў з крытыкай і асуджэннем уварвання Расіі ва Украіну.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Івар Калныньш