Івашка Яцкевіч Уладыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Івашка Яцкевіч Уладыка
 
Нараджэнне: невядома
Смерць: 1499 ці не раней за 1504

Іва́шка Яцке́віч Улады́ка (? — 1499 ці пасля 1504) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, дыпламат. Пісар гаспадарскі.

У лістападзе — снежні 1492 удзельнічаў у пасольстве ВКЛ у Маскву. Вольф сцвярджае, што ў 1499 спыніў сваю дзейнасць, але сярод польскіх паслоў у 1504 узгадваецца Іван Уладычка Яцкевіч. Магчыма, яго сваякамі ці нашчадкамі былі Федка (сучаснік) і Аляксандр (жыў у сярэдзіне XVI ст.), якія таксама карысталіся прыдомкам Уладыка. Быў жанаты з княжной Марыяй Васільеўнай Збаражскай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]