Перайсці да зместу

Івета Апкална

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Івета Апкална
лат.: Iveta Apkalna
Імя пры нараджэнні лат.: Iveta Viļuma
Род дзейнасці арганіст, піяністка
Дата нараджэння 30 лістапада 1976(1976-11-30)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт apkalna.com (англ.)(ням.)(лат.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Івета Апкална (пры нараджэнні: Вілюма, лат.: Iveta Apkalna (Viļuma); нар. 30 лістапада 1976, Рэзэкнэ) — латвійская арганістка і піяністка, салістка гамбургскай Эльбскай філармоніі.

Вучылася ў музычнай школе ў Рэзэкнэ, скончыла з адзнакай Латвійскую музычную акадэмію імя Язэпа Вітола ў Рызе па класе фартэпіяна і аргана, працягнула навучанне ў Гілдхалскай школе музыкі і тэатра ў Лондане і атрымала ў 2000 годзе дыплом з адзнакай. У 2000—2003 гадах вучылася па аргане ў Штутгарцкай вышэйшай школе музыкі і тэатра ў арганіста Людгера Ломана. Удзельнічала ў арганных майстар-класах Эвальда Каоймана, прафесараў Ганса-Улы Эрыксана і Даніэля Рота.

У 1993 годзе ў шаснаццацігадовым узросце грала на богаслужэнні ў Аглонскай базіліцы падчас візіту Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Акрамя Латвіі, сольныя канцэрты Іветы Апкалны былі ў Англіі, Францыі, Люксембургу, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Фінляндыі, Нарвегіі, Расіі, Швейцарыі і Славеніі. Выступала з вядучымі аркестрамі свету, сярод якіх Берлінскі філарманічны аркестр, Сімфанічны аркестр Баварскага радыё і Kremerata Baltica, пад кіраўніцтвам выдатных дырыжораў — Клаўдзіа Абада, Сімона Янг, Марыс Янсанс, Густава Дудамель, Марэк Яноўскі і іншыя.

У цяперашні час пражывае ў Берліне і Рызе, і вядзе актыўную канцэртную дзейнасць.