Івянецкае партызанскае злучэнне
Івянецкае партызанскае злучэнне | |
---|---|
Гады існавання | 1943 год — ліпень 1944 года |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 5500 партызан (ліпень 1944 года) |
Дыслакацыя | Валожынскі раён, Івянецкі раён, Стаўбцоўскі раён, Дзяржынскі раён, Мінскі раён, Заслаўскі раён, Радашковіцкі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Рыгор Сідарок |
Івянецкае партызанскае злучэнне — было створана ў 1943 годзе паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Валожынскага, Івянецкага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Заслаўскага, Радашковіцкага раёнаў, уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір — кіраўнік Івянецкага міжраённага партыйнага цэнтра Рыгор Аляксандравіч Сідарок (Дубаў), начальнік штаба — Рафаіл Людвігавіч Васілевіч, У. К. Курленка, Георгій Васілевіч Будай.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Аб'ядноўвала партызанскія брыгады:
- Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна;
- Партызанская брыгада імя В. П. Чкалава;
- Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава;
- 18-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзе;
- Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі;
- Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса;
- Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь»;
асобна дзейныя атрады:
- партызанскі атрад Дз. А. Дзенісенкі (пазней 1-я Беларуская кавалерыйская партызанская брыгада);
- Партызанскі атрад П. А. Алыбіна;
- Партызанскі атрад імя М. І. Кутузава;
- 106-ы партызанскі атрад.
У кастрычніку 1943 года брыгада імя Жукава і атрад Дзенісенкі былі перададзены для фарміравання Стаўбцоўскага партызанскага злучэння, у снежні 1943 — студзені 1944 гадоў партызанская брыгада імя Фрунзе была перадыслацыравана і ўключана ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны.
На час злучэння з Чырвонай Арміяй 4—6 ліпеня 1944 года налічвала 5 500 партызан.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.