Івіца Костэліч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Івіца Костэліч Гарналыжнік
Ivica Kostelic 25102010 CroSki AE09283.jpg
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Дата нараджэння 23 лістапада 1979(1979-11-23) (39 гадоў)
Месца нараджэння Заграб, СФРЮ
Кар'ера
Клуб SK Zagreb
У зборнай з 1998
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Турын 2006 камбінацыя
Срэбра Ванкувер 2010 суперкамбінацыя
Срэбра Ванкувер 2010 слалам
Срэбра Сочы 2014 суперкамбінацыя
Чэмпіянаты свету
Золата Санкт-Морыц 2003 слалам
Бронза Гарміш-Партэнкірхен 2011 супергігант
Срэбра Шладмінг 2013 суперкамбінацыя
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 25 кастрычніка 1998
 Перамогі на этапах Кубка свету 26
 Лепшае месца ў агульным заліку 1 (2010/11)
 Хуткасны спуск 23 (2009/10)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 1 (2010/11, 2011/12)
 Супергігант 3 (2010/11)
 Гіганцкі слалам 8 (2008/09)
 Слалам 1 (2001/02, 2010/11)
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 9 4 1
 Супергігант 1 1 0
 Гіганцкі слалам 0 1 0
 Слалам 15 9 15
 Паралельны слалам 1 0 1
Апошняе абнаўленне: 10 сакавіка 2013

І́віца Ко́стэліч (харв.: Ivica Kostelić, нар. 23 лістапада 1979, Заграб, Харватыя, СФРЮ) — вядомы харвацкі гарналыжнік, чатырохразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у камбінацыі (2006), суперкамбінацыі (2010 і 2014) і слаламе (2010), чэмпіён свету 2003 у слаламе, уладальнік Кубка свету 2010 /11 у агульным заліку. Старэйшы брат 4-кратнай алімпійскай чэмпіёнкі па гарналыжным спорце Яніцы Костэліч. Найбольш паспяхова выступае ў слаламе і камбінацыі.

На рахунку брата і сёстры Костэліч усе 10 алімпійскіх узнагарод Харватыі ў гарналыжным спорце (4 залатых і 6 сярэбраных). Акрамя гэтых 10 медалёў на зімовых Алімпіядах харваты ва ўсіх відах спорту выйгралі яшчэ толькі адну — у 2010 годзе ў Ванкуверы бронзу заваяваў біятланіст Якаў Фак.

За сваю кар'еру Івіца выйграў 26 этапаў Кубка свету: 15 — слалам, 1 — супергігант, 1 — паралельны слалам, 4 — камбінацыя і 5 — суперкамбінацыя. Па колькасці выйграных этапаў харват уваходзіць у 10-ку лепшых у гісторыі мужчынскага Кубка свету. Найбольш паспяховы ў кар'еры адрэзак у Кубку свету ў Костэліча прыйшоўся на студзень 2011 года, калі ён за месяц здолеў выйграць 7 этапаў Кубка свету і яшчэ двойчы займаў другое месца.

Івіца — адзіны харвацкі мужчына, які перамагаў на этапах Кубка свету (усе 30 перамог харвацкіх жанчын на рахунку Яніцы). Акрамя таго, Івіца і Яніца Костэліч сталі другімі ў гісторыі роднымі братам і сястрой, якія выйгравалі Кубак свету ў агульным заліку пасля Хані і Андрэаса Венцэль.

Пяць разоў прызнаваўся лепшым спартсменам года ў Харватыі (2002, 2003, 2009—2011).

У 2014 годзе стаў сцяганосцам зборнай Харватыі на цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]