Ігар Іванавіч Бузоўскі
Ігар Іванавіч Бузоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганна Мар’янаўна Мацельская | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Віктаравіч Пятруша | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 ліпеня 1972 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ігар Іванавіч Бузоўскі (нар. 10 ліпеня 1972, в. Кашалёва, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1993 годзе Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Сацыяльны педагог — псіхолаг».
У 1993—1994 гадах праходзіў службу ў афіцэрскім саставе арміі. У 1994—1998 гадах працаваў у Цэнтры пазашкольнай упраўлення кіравання адукацыі Навагрудскага райвыканкама (педагог-псіхолаг, загадчык аддзела сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай працы). У 1998—2002 працаваў на кіруючых пасадах у маладзёжных грамадскіх арганізацыях і аб’яднаннях. У 2002—2003 — намеснік генеральнага дырэктара Дырэкцыі прамаціравання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
У 2003—2005 гадах — другі сакратар ЦК АТ «БРСМ». У 2005 годзе скончыў Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».
У 2005—2010 — саветнік-кансультант, галоўны саветнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2010—2014 — першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Са снежня 2014 года — намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У снежні 2016 года вызвалены ад пасады намесніка главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на іншую працу.
Член саветаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.
У 2016 годзе быў выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 6-га склікання.
У сакавіку 2017 года прызначаны главой адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. З чэрвеня 2018 года — намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае сына.
- Бацька — Іван Іванавіч Бузоўскі, палкоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].
- Маці — Вера Бузоўская, бухгалтар[1].
- Сястра — Вольга Іванаўна Бузоўская, эканаміст[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- ордэн Пашаны (2016),
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
- ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2020),
- ордэн святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ІІ ступені,
- падзяка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- падзяка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы,
- юбілейныя медалі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь