Перайсці да зместу

Ігар Іванавіч Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Іванавіч Краўчанка
Нараджэнне 30 жніўня 1970(1970-08-30) (55 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя

Ігар Іванавіч Краўчанка (нар. 30 жніўня 1970, с. Масаны, Чарнігаўская вобласць, Украінская ССР) — беларускі палітык. Генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд».

Нарадзіўся 30 жніўня 1970 года ў с. Масаны Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў дарожным рабочым дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 17 Міністэрства дарожнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у г. Гомелі. Быў галоўным інжынерам камбіната будаўнічых матэрыялаў адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 2» г. Гомеля, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам, дырэктарам прадпрыемства комплекснага праектавання «Гомельдарпраект» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд», намеснікам генеральнага дырэктара, першым намеснікам генеральнага дырэктара камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[2].

Зноскі

  1. Краўчанка Ігар Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.