Ігар Адамавіч Ціткоўскі
Ігар Адамавіч Ціткоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1956 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | краязнавец, архівіст, гісторык архітэктуры, графік |
Альма-матар |
Ігар Адамавіч Ціткоўскі (нар. 20 лютага 1956, Асіповічы) — беларускі краязнаўца, архівіст, гісторык архітэктуры Беларусі, мастак-графік, аўтар артыкулаў і кніг пра Случчыну.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 лютага 1956 года ў Асіповічах у сям’і чыгуначніка. У 1967 годзе сям’я пераехала ў Слуцк. Вучыўся ў слуцкай сярэдняй школе № 10, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры Слуцкім Доме піянераў і школьнікаў, якой кіраваў Уладзімір Сцяпанавіч Садзін. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973—1978). Дыпломная работа — серыя афортаў на тэму «Гісторыя горада». Падчас вучобы прымаў удзел у гарадской і двух інстытуцкіх мастацкіх выстаўках. З 1978 па 1980 год служыў у арміі. З 1985 года — дырэктар мастацкай школы, з 1995 года зноў выкладчык ДМШ[1].
Творачасць і краязнаўчая праца
[правіць | правіць зыходнік]Прымаў удзел у гарадскіх і рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках. Работы знаходзяцца ў прыватных зборах і ў Слуцкім краязнаўчым музеі[2].
З 1980-х гадоў заняўся вывучэннем гісторыі мастацтва і культуры Случчыны. Шмат краязнаўчых матэрыялаў друкавалася на старонках гарадскіх і рэспубліканскіх газет, у часопісах «Мастацтва» і «Полымя».
Беларускім інстытутам праблем культуры ў 1995 годзе выдадена метадычная распрацоўка І. Ціткоўскага «Мастакі і ўмельцы». Аўтар артыкулаў у гісторыка-дакументальнай хроніцы «Памяць. Слуцкі раён, Слуцк» (тт. 1-2, Мн. 2001)
Кнігі:
- Помнікі архітэктуры Слуцка (1997)
- Храмы города Слуцка. Мінуўчына і сучаснасць (2003)
- Случчына. Уладары краю. X−XIX стагоддзі (2006)
- Мастакі Случчыны (2006)
- Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры (2015)
- Мастацтва Случчыны : гісторыя, імёны, творы (2019)[3][4][5].
Асабліва характэрная кніга «Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры», дзе змешчаны звесткі пра 54 гістарычных аб’екта, 254 ілюстрацыі: фатаграфіі, планы, малюнкі; 56 артыкулаў пра архітэктуру і гісторыю Слуцка. І. Ціткоўскі рэканструяваў планы Слуцка XII і XVII стагоддзяў па выніках археалагічных раскопак, якія правадзіліся на тэрыторыі горада ў XX стагоддзі, і гістарычных дакументаў, якія адлюстроўваюць асаблівасці планіроўкі Слуцка. Пры гэтым Ціткоўскі выкарыстаў як архіўныя дакументы, так і ўспаміны мясцовых жыхароў, якія яшчэ памяталі Слуцак 1920−1930-х гадоў[6].
Зноскі
- ↑ Ціткоўскі Ігар Адамавіч . Наследие Слуцкого края.
- ↑ Зінаіда Цімошык. Краязнаўца Ігар Ціткоўскі прадставіў у ТБМ свае малюнкі і афорты па гісторыі архітэктуры Слуцка // Новы час. — Мн.: 2019. — № 19.04..
- ↑ Выставка «Память о православном Слуцке»(недаступная спасылка). Слуцко-Солигорская епархия Минской митрополии (9 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2020.
- ↑ Вышла новая книга! . Слуцкая районная центральная библиотека (9 снежня 2019).
- ↑ Мастацтва Случчыны . Нацыянальная кніжная палата Беларусі.
- ↑ Зинаида Тимошик.. История — часть души города . Свободные новости (7 лістапада 2016).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
- Выпускнікі школы № 10 імя С. Ф. Рубанава
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Краязнаўцы Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Гісторыкі Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Постаці Слуцка