Ігар Аляксандравіч Бокі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Ігар Бокі
На беларускай паштовай марцы 2016 года
На беларускай паштовай марцы 2016 года
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Ігар Аляксандравіч Бокі
Мянушкі беларускі Фелпс[1]
Спецыялізацыя паралімпійскае плаванне
Клуб БФСТ Дынама
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1994(1994-06-28) (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Гады кар’еры 2009 — цяперашні час
Трэнеры Генадзь Вішнякоў[2]
Рост 190 см[2]
Спартыўнае званне Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́гар Алякса́ндравіч Бо́кі[A] (нар. 28 чэрвеня 1994, Бабруйск) — беларускі плывец-паралімпіец, які выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку. Самы тытулаваны беларускі паралімпіец[3][4], шаснаццаціразовы паралімпійскі чэмпіён, шматразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету, уладальнік 11 дзейных сусветных рэкордаў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2022)[5].

Двойчы прызнаваўся «Сусветным плыўцом-паралімпійцам года(англ.) бел.» па версіі амерыканскага часопіса «Swimming World(англ.) бел.»[6]. За выбітныя спартыўныя дасягненні Ігара Бокага называюць «беларускім Майклам Фелпсам»[1][4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Ігара Бокага — Аляксандр Антонавіч і Алена Валянцінаўна — не мелі дачынення да прафесійнага спорту. У шасцігадовым узросце маці аддала Ігара ў секцыю плавання Бабруйскай ДЮСШ № 4, дзе ён трэніраваўся пад кіраўніцтвам трэнера Наталлі Паздняковай. Выступаў на міжнародных юніёрскіх спаборніцтвах. Выканаў нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь[7].

З ранняга дзяцінства Ігар хварэў на блізарукасць, астыгматызм, частковую атрафію зрокавага нерва, стончаную сятчатку і плямы на вочным дне. Захворванні ўскладніліся ў падлеткавым узросце ў сувязі з хуткім ростам арганізма. Да 14 гадоў ён атрымаў трэцюю ступень інваліднасці[7].

У 2008 годзе спрабаваў паступіць у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па плаванні, але не прайшоў медыцынскую камісію. У 2009 годзе паступіў у Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву, і ўжо праз месяц яго запрасіў у Мінск трэнер паралімпійскай зборнай па плаванні Генадзь Вішнякоў. Ва ўзросце 15 гадоў Ігар Бокі перайшоў у паралімпійскі спорт[7].

Скончыў Мiнскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву (2012) і юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства» (завочна, 2018)[8].

З 2010 года трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Беларусі Генадзя Вішнякова. Уваходзіць у склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прымае ўдзел у спартыўных турнірах сярод інвалідаў з 2009 года, дзе спаборнічае ў катэгорыях S13, SB13 і SM13 (сярод інвалідаў з мінімальнымі парушэннямі зроку). Выступае ў паралімпійскім плаванні брасам, батэрфляем, вольным стылем, на спіне і комплексным плаванні ў 50-метровым басейне.

У 2009 годзе — чэмпіён Беларусі сярод інвалідаў на дыстанцыі 200 м на спіне і прызёр зімовага і летняга Чэмпіянатаў Беларусі на кароткай вадзе[9].

У 2010 годзе стаў трохразовым прызёрам адкрытага Чэмпіяната Германіі па інваспорце. На першым у кар’еры чэмпіянаце свету ў Эйндхавене ў тым жа годзе ўзяў 4 залатыя медалі на дыстанцыях 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 400 м — вольным стылем, 100 м — батэрфляй, прытым на двух апошніх дыстанцыях усталяваў новыя сусветныя рэкорды[9].

На Чэмпіянаце Еўропы сярод інвалідаў 2011 года ў Берліне перамог на дыстанцыях 100 м — на спіне, 400 м — вольным стылем, 100 м — батэрфляй і стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 100 м — вольным стылем. Па выніках чэмпіянату абнавіў сусветныя рэкорды ў катэгорыях 100 м — батэрфляй і 100 м — вольным стылем[9].

Бронзавы прызёр Чэмпіяната Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м. У 2011 годзе Ігару Бокаму прысвоена спартыўнае званне «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа»[9].

На паштовай марцы 2021 года

Выступаючы за Беларусь на летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, выйграў шэсць медалёў: пяць залатых — на дыстанцыях 100 м батэрфляем, вольным стылем і на спіне, 200 м комплексным плаваннем і адзін срэбны — на 50-мятровай дыстанцыі вольным стылем, а таксама ўсталяваў тры сусветныя рэкорды[7]. Стаў адным з самых тытулаваных спартсменаў паралімпіяды[9].

У 2013 годзе на Чэмпіянаце свету ў Манрэалі здабыў пяць залатых медалёў на дыстанцыях 100 м — на спіне, 100 м — батэрфляй, 100 м — вольны стыль, 200 м — комплекснае плаванне і 400 м — вольны стыль. На апошніх двух дыстанцыях усталяваў новыя сусветныя рэкорды[9].

Пераможца Кубка Беларусі па плаванні 2013 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[10].

У 2014 годзе заваяваў два залатыя медалі на Кантынентальным форуме ў Эйндхавене на дыстанцыях 50 і 100 м вольным стылем[11].

На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Глазга стаў шасціразовым залатым прызёрам у катэгорыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем, а таксама срэбным прызёрам на дыстанцыі 100 м брасам. Па выніках чэмпіяната атрымаў паралімпійскую ліцэнзію на гульні ў Рыа[12].

Выйграў шэсць залатых медалёў на Кантынентальным форуме ў Фуншале ў 2016 годзе. Ён перамог на фінальных заплывах 50 і 100 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і 400 м вольным стылем, а таксама ўзяў бронзавы медаль на дыстанцыі 100 м брасам[13].

Удзельнік летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе заваяваў 6 залатых медалёў на дыстанцыях 50, 100 і 400 м — вольны стыль, 200 м — комплексны стыль, 100 м — батэрфляй, а таксама бронзавы медаль у плаванні 100 м брасам[14]. Усталяваў сусветныя рэкорды на дыстанцыях 100 м на спіне і 100 м батэрфляем, дзе паказаў час 53,85 с і пераўзышоў уласны сусветны рэкорд, усталяваны 15 ліпеня 2015 года на першынстве планеты ў Глазга (54,44). Па выніках спаборніцтва стаў адзінаццаціразовым паралімпійскім чэмпіёнам, самым тытулаваным спартсменам гульняў[15] і самым тытулаваным беларускім паралімпійцам[9].

Па выніках Чэмпіяната свету 2017 года ў Мехіка заваяваў 7 залатых медалёў на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, батэрфляем і брасам і 200 м комплексным плаваннем[16].

У 2018 годзе на Чэмпіянаце Еўропы ў Дубліне перамог на дыстанцыях 100 м — батэрфляй, 100 м — брас, 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 50, 100 і 400 м — вольны стыль[17].

Шасціразовы чэмпіён свету 2019 года ў Лондане на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і бронзавы прызёр у плаванні 100 м брасам. Атрымаў імянную ліцэнзію на Паралімпійскія гульні ў Токіа[18].

На адкрытым Чэмпіянаце Еўропы 2021 года ў Фуншале перамог на дыстанцыях 100 м — батэрфляй, 200 м — комплекснае плаванне, 100 м — на спіне, 50, 100 і 400 м — вольны стыль, стаў срэбным прызёрам на дыстанцыі 100 м — брас[19].

Паспяхова выступіў на XVI Паралімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, заваяваўшы пяць залатых медалёў і абнавіўшы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, 200 м комплексным плаваннем, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем[20].

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

Ігару Бокаму належаць 11 сусветных рэкордаў у 50-метровым басейне(англ.) бел. ў катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100, 200, 400 і 800 м вольным стылем, 50, 100 і 200 м на спіне, 100 і 200 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем[21]:

Дыстанцыя Рэкордны вынік, с Катэгорыя Дата Спаборніцтва Месца правядзення
50 м вольны стыль
23.20
S13
13 ліпеня 2015 Чэмпіянат свету сярод інвалідаў Глазга, Шатландыя
100 м вольны стыль
50.65
S13
18 жніўня 2018 Чэмпіянат Еўропы сярод інвалідаў Дублін, Ірландыя
200 м вольны стыль
1:50.34
S13
6 чэрвеня 2019 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
400 м вольны стыль
3:55.56
S13
16 жніўня 2013 Чэмпіянат свету сярод інвалідаў Манрэаль, Канада
800 м вольны стыль
8:35.66
S13
7 чэрвеня 2019 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
50 м на спіне
26,21
S13
8 чэрвеня 2018 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
100 м на спіне
56.68
S13
17 верасня 2016 Паралімпійскія гульні Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
200 м на спіне
2:06.29
S13
7 чэрвеня 2019 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
100 м батэрфляй
53.72
S13
16 мая 2021 Чэмпіянат Еўропы сярод інвалідаў Фуншал, Партугалія
200 м батэрфляй
2:04.06
S13
9 чэрвеня 2018 Міжнародны чэмпіянат Германіі Берлін, Германія
200 м комплекс
2:03.79
SM13
12 жніўня 2013 Чэмпіянат свету сярод інвалідаў Манрэаль, Канада

Уладальнік 6 дзеючых паралімпійскіх рэкордаў(англ.) бел. у катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100 і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне, 100 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем (усталяваны на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года).

Усталяваў 12 еўрапейскіх рэкордаў у катэгорыі S13 на дыстанцыях 50, 100, 200, 400 і 800 м вольным стылем, 50, 100 і 200 м на спіне, 50, 100 і 200 м батэрфляем і 200 м комплексным плаваннем.

Дзеючы рэкардсмен Беларусі(руск.) бел. на дыстанцыі 400 м вольным стылем у 50-метровым басейне з вынікам 3:52.78 с[22]. Рэкорд пастаўлены на Чэмпіянаце Беларусі 2013 года ў Брэсце.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • 11-разовы рэкардсмен свету, 6-разовы рэкардсмен Паралімпійскіх гульняў, 12-разовы рэкардсмен Еўропы, рэкардсмен Беларусі.
  • 01Чэмпіён шаснаццаціразовы паралімпійскі чэмпіён: 2012, 2016, 2020;
  • 01Чэмпіён дваццацівасьміразовы чэмпіён свету: 2010, 2013, 2015, 2017, 2019;
  • 01Чэмпіён дваццаціпяціразовы чэмпіён Еўропы: 2011, 2014, 2016, 2018, 2021;
  • 01Чэмпіён чэмпіён Беларусі: 2009, 2014, 2016;
  • 02Сярэбраны прызёр сярэбраны прызёр Паралімпійскіх гульняў: 2016;
  • 02Сярэбраны прызёр сярэбраны прызёр Чэмпіяната свету: 2015;
  • 02Сярэбраны прызёр сярэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы: 2021;
  • 03Бронзавы прызёр бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў: 2016;
  • 03Бронзавы прызёр бронзавы прызёр Чэмпіяната свету: 2019;
  • 03Бронзавы прызёр бронзавы прызёр Чэмпіяната Еўропы: 2011, 2016;

У 2017 годзе намінаваны на міжнародную прэмію «Laureus World Sports Awards(англ.) бел.» у катэгорыі «Спартсмен года з абмежаванымі магчымасцямі»[23]. У 2015 і 2018 гадах амерыканскі часопіс «Swimming World(англ.) бел.» прызнаў Ігара Бокага «Сусветным плыўцом-паралімпійцам года(англ.) бел.»[6].

У 2012 і 2017 гадах удастоены прыза «За волю да перамогі» конкурса «Трыумф. Героям спорта», арганізаванага Прэзідэнцкім спартыўным клубам, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, Нацыянальным алімпійскім камітэтам і Міністэрствам спорту і турызму Беларусі[24][25].

Табліца выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтва Месца і год правядзення Дыстанцыя Катэгорыя Вынік, с Месца
Міжнародныя спаборніцтвы
Летнія Паралімпійскія гульні
Лондан 2012
100 м батэрфляй S13 55.50 1 месца
50 м вольны стыль S13 24.07 2 месца
100 м вольны стыль S13 51.91 1 месца
100 м на спіне S13 56.97 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:58.78 1 месца
200 м комплекс SM13 2:06.30 1 месца
100 м брас SB13 1:08.98 7 месца
Рыа 2016
100 м батэрфляй S13 53.85 1 месца
200 м комплекс SM13 2:04.02 1 месца
100 м брас SB13 1:06.71 3 месца
400 м вольны стыль S13 3:55.62 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.44 1 месца
100 м вольны стыль S13 50.90 1 месца
100 м на спіне S13 56.68 1 месца
Токіа 2020
100 м батэрфляй S13 53.80 1 месца
100 м на спіне S13 56.36 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:58.18 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.21 1 месца
200 м комплекс SM13 2:02.70 1 месца
100 м брас SB13 1:05.90 5 месца
Чэмпіянаты свету сярод інвалідаў
Эйндхавен 2010
200 м комплекс SM13 2:12.84 1 месца
100 м батэрфляй S13 57.28 1 месца
50 м вольны стыль S13 25.81 9 месца
400 м вольны стыль S13 4:06.91 1 месца
100 м вольны стыль S13 58.52 11 месца
100 м на спіне S13 59.90 1 месца
Манрэаль 2013
200 м комплекс SM13 2:03.79 1 месца
100 м батэрфляй S13 54.99 1 месца
50 м вольны стыль S13 DNS
400 м вольны стыль S13 3:55.56 1 месца
100 м на спіне S13 56.99 1 месца
100 м вольны стыль S13 51.05 1 месца
Глазга 2015
50 м вольны стыль S13 23.20 1 месца
200 м комплекс SM13 2:04.06 1 месца
100 м на спіне S13 56.74 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:59.48 1 месца
100 м брас SB13 1:07.11 2 месца
100 м вольны стыль S13 50.85 1 месца
100 м батэрфляй S13 54.44 1 месца
Мехіка 2017
100 м на спіне S13 57.45 1 месца
400 м вольны стыль S13 4:03.74 1 месца
100 м батэрфляй S13 54.75 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.53 1 месца
100 м брас SB13 1:06.17 1 месца
100 м вольны стыль S13 52.24 1 месца
200 м комплекс SM13 2:07.50 1 месца
Спаборніцтва Месца і год правядзення Дыстанцыя Катэгорыя Вынік, с Месца
Міжнародныя спаборніцтвы
Чэмпіянаты свету сярод інвалідаў
Лондан 2019
400 м вольны стыль S13 3:57.90 1 месца
100 м на спіне S13 57.73 1 месца
100 м вольны стыль S13 50.74 1 месца
100 м брас SB13 1:05.50 3 месца
200 м комплекс SM13 2:05.04 1 месца
100 м батэрфляй S13 53.95 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.30 1 месца
Чэмпіянаты Еўропы сярод інвалідаў
Берлін 2011
200 м комплекс SM13 2:10.75 1 месца
100 м батэрфляй S13 56.24 1 месца
50 м вольны стыль S13 25.08 4 месца
400 м вольны стыль S13 4:07.28 1 месца
100 м на спіне S13 59.12 1 месца
100 м вольны стыль S13 53.91 3 месца
Эйндхавен 2014
50 м вольны стыль S13 23.21 1 месца
100 м вольны стыль S13 51.24 1 месца
Фуншал 2016
100 м батэрфляй S13 54.65 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.61 1 месца
100 м брас SB13 1:07.25 3 месца
100 м вольны стыль S13 50.87 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:56.97 1 месца
100 м на спіне S13 56.81 1 месца
200 м комплекс SM13 2:05.34 1 месца
Дублін 2018
100 м батэрфляй S13 53.95 1 месца
100 м брас SB13 1:05.97 1 месца
200 м комплекс SM13 2:04.19 1 месца
400 м вольны стыль S13 4:01.12 1 месца
100 м на спіне S13 57.00 1 месца
100 м вольны стыль S13 50.65 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.77 1 месца
Фуншал 2021
100 м батэрфляй S13 53.72 1 месца
100 м брас SB13 1:06.20 2 месца
100 м вольны стыль S13 50.85 1 месца
100 м на спіне S13 56.96 1 месца
50 м вольны стыль S13 23.32 1 месца
400 м вольны стыль S13 3:58.96 1 месца
200 м комплекс SM13 2:04.43 1 месца

Дзяржаўныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2016)[26], Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама (2021)[27], нагрудным знакам «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2017)[28]. Ганаровы грамадзянін Бабруйска (2013)[9]. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (2022)[5], прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны-2012»[29], спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» (2021)[30].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, ёсць дачка. Пражывае ў Мінску[31].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. сустракаецца варыянт напісання прозвішча Бо́кій, карэктная форма ў родным склоне — Бо́кага

Зноскі

  1. а б Ігар Бокі заваяваў чацвёртае золата Паралімпіяды . Белтэлерадыёкампанія (29 жніўня 2021).
  2. а б BOKI Ihar — Athlete Bio (англ.) . infostradasports.com. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021.
  3. Валерыя Сцяцко.. Людзі, якія не ведаюць абмежаванняў. Неверагодныя гісторыі параалімпійскіх чэмпіёнаў . Звязда (29 жніўня 2021).
  4. а б Олег Петров.. Игорь Бокий просит не сравнивать его с Майклом Фелпсом (руск.) . Комсомольская правда (23 верасня 2016).
  5. а б Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  6. а б World swimmers of the year (англ.) . Swimming World Award Honorees.
  7. а б в г Наталья Назаренко.. Игорь Бокий — обычный человек и необычный чемпион. Игорь Бокий — человек амфибия с характером камикадзе: чем живет паралимпийский чемпион (руск.) .
  8. Выпускник юридического факультета завоевал пять золотых медалей на Паралимпийских играх в Токио (руск.) . БГУ (8 верасня 2018).
  9. а б в г д е ё ж Бокий Игорь Александрович. Гордость и слава Бобруйска (руск.) . Бобруйский городской исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020.
  10. Бобруйчанин Игорь Бокий выиграл дистанцию на Кубке Беларуси по плаванию (руск.) . Могилёвский областной исполнительный комитет (31 студзеня 2013).
  11. События уходящего 2014 года — С. 153 (руск.) . БГУ.
  12. Четвертую золотую медаль завоевал третьекурсник юридического факультета БГУ Игорь Бокий на мировом чемпионате в Глазго (руск.) . БГУ (17 ліпеня 2015).
  13. Белорус Игорь Бокий выиграл шесть золотых наград на ЧЕ по плаванию среди паралимпийцев (руск.) . БелТА (11 мая 2016).
  14. Пловец Игорь Бокий стал шестикратным чемпионом Паралимпиады в Рио (руск.)  (недаступная спасылка). Belarus.by (18 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  15. ИГОРЬ БОКИЙ — один из главных героев Паралимпийских игр (руск.) . БГУФК.
  16. Семь золотых медалей завоевал Игорь Бокий на ЧМ по плаванию среди паралимпийцев в Мехико (руск.) . Могилёвский областной исполнительный комитет (8 снежня 2017).
  17. Семь золотых медалей завоевал паралимпиец Игорь Бокий на Чемпионате Европы по плаванию в Дублине (руск.) . Могилёвский областной исполнительный комитет (21 жніўня 2018).
  18. Итоги выступления национальной команды Республики Белрусь по инваспорту на Чемпионате мира 2020 года по плаванию среди спортсменов с нарушением зрения и опорно-двигательного аппарата (руск.) . РЦОП по паралимпийским и дефлимпийским видам спорта (20 верасня 2019).
  19. Успешное выступление белорусских пловцов (руск.) . Белорусское общество инвалидов по зрению (24 мая 2021).
  20. Ігар Бокій выйграў пятае золата Паралімпіяды ў Токіа . Звязда (30 жніўня 2021).
  21. Records World Para Swimming (англ.) . World Para Swimming.
  22. Рекорды-бассейн 50 м. (руск.) . Белорусская федерация плавания.
  23. Пловец Игорь Бокий уступил итальянке Беатрис Вио премию Laureus World Sports Awards (руск.) . БелТА (15 лютага 2017).
  24. Бобруйчанин Игорь Бокий стал одним из победителей конкурса «Триумф. Героям спорта 2012». Могилёвский областной исполнительный комитет (28 лютага 2013).
  25. В конкурсе «Триумф. Героям спорта» Игорь Бокий удостоен приза за «Волю к победе». Могилёвский областной исполнительный комитет (27 лютага 2017).
  26. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні»
  27. В Могилеве чествовали призеров и участников Олимпийских и Паралимпийских игр в Токио – уроженцев региона (руск.) . СБ. Беларусь сегодня (16 верасня 2021).
  28. В центре «Фристайл» прошло чествование чемпионов и призеров Олимпийских и Паралимпийских игр (руск.)  (недаступная спасылка). Спортивный клуб Федерации профсюзов Беларуси (8 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2020. Праверана 19 верасня 2021.
  29. Специальная премия Могилевского облисполкома «Человек года» присуждена 15 представителям региона. (руск.) . БелТА (23 студзеня 2013).
  30. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 3 студзеня 2022 г. «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
  31. Алексей Белоусов.. Кто такой Игорь Бокий, который завоевал уже 12 золотых медалей Паралимпиады и скоро обгонит Дарью Домрачеву по призовым (руск.) . Комсомольская правда (25 жніўня 2021).(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]