Ігар Аляксандравіч Савушкін
Ігар Аляксандравіч Савушкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 2005 (70 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ядзерная энергетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2000) |
Альма-матар |
Ігар Аляксандравіч Са́вушкін[1] (руск.: Игорь Александрович Савушкин; 5 чэрвеня 1935 — 25 ліпеня 2005[2]) — вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі, доктар тэхнічных навук (2000).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Маскве. У 1959 годзе скончыў Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут. У 1963—1975 гадах працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР. У 1975—1983 гадах у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1983 года зноў у Інстытуце ядзернай энергетыкі на пасадзе загадчыка аддзела. З 1992 года І. А. Савушкін у Інстытуце праблем энергетыкі НАН Беларусі[3] на пасадзе загадчыка аддзела, з 1996 года — загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па фізіцы ядзерных рэактараў, ізатопных тэхналогіях, радыяцыйным маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя. Аўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаванага:
- Прикладная ядерная физика: учебное пособие / А. К. Красин, Е. П. Петряев, И. А. Савушкин. — Мн.: МГПИ, 1980.
- Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов / Е. П. Петряев, В. И. Власова, И. А. Савушкин. — Мн.: Университетское, 1985.
- Основы экологически чистой технологии получения технеция-99m. — Мн., 2000.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях: Савушкін Ігар Аляксандравіч
- ↑ У 2002 годзе ўвайшоў у склад Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Савушкін Ігар Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 73. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі МІФІ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Энергетыкі Беларусі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі