Ігар Анатолевіч Лісіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Лісіца
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Анатолевіч Лісіца
Нарадзіўся 10 красавіка 1988(1988-04-10)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 Беларусь Ліда 0 (0)
2006 — 2008 Беларусь Нёман (Гродна) 11 (0)
2009 — 2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 142 (14)
2014 — 2015 Беларусь Нёман (Гродна) 33 (1)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 12 (0)
2016 Беларусь Віцебск 15 (0)
2017 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 28 (0)
2018 — 2019 Беларусь Ліда 50 (7)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 красавіка 2020.


Ігар Лісіца (нар. 10 красавіка 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец лідскага футбола, у 2006—2008 гадах гуляў за гродзенскі «Нёман». Пачынаючы з 2009 выступаў за «Белшыну», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. Звычайна выступаў на пазіцыі цэнтральнага або флангавага паўабаронцы. У жніўні 2014 года пакінуў бабруйскі клуб[2] і неўзабаве зноў стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[3]. У «Нёмане» неўзабаве замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[4], дзе пазней замацаваўся ў аснове. У ліпені 2016 года перайшоў у «Віцебск»[5], дзе стаў асноўным левым абаронцам. У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[6]. У складзе «Нафтана» стаў трывалым іграком асновы, выступаў у якасці флангавага абаронцы, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Са студзеня 2018 года на працягу двух месяцаў праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак на клуб была накладзена забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, і ў сакавіку 2018 паўабаронца падпісаў пагадненне з «Лідай»[7], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[8], аднак ужо ў сакавіку разарваў пагадненне з ЮАС і зноў стаў іграком «Ліды»[9].

У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[10]. Аднак, яшчэ ў лютым у складзе «Ліды» прымаў удзел у таварыскіх матчах[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 Д2 Ліда Беларусь 0 0
2006 дубль Нёман Беларусь 24 0
2007 Д1 Нёман Беларусь 6 0
2008 Д1 Нёман Беларусь 5 0
2009 Д2 Белшына Беларусь 26 5
2010 Д1 Белшына Беларусь 23 4
2011 Д1 Белшына Беларусь 30 1
2012 Д1 Белшына Беларусь 22 0
2013 Д1 Белшына Беларусь 24 1
2014 (1) Д1 Белшына Беларусь 17 3
2014 (2) Д1 Нёман Беларусь 13 1
2015 Д1 Нёман Беларусь 20 0
2016 (1) Д1 Граніт Беларусь 12 0
2016 (2) Д1 Віцебск Беларусь 15 0
2017 Д1 Нафтан Беларусь 28 0
2018 Д2 Ліда Беларусь 25 5
2019 Д2 Ліда Беларусь 25 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]