Ігар Анатольевіч Камароў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Анатольевіч Камароў
руск.: Игорь Анатольевич Комаров
Игорь Комаров.jpeg
сцяг
Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе
з 7 верасня 2018
Прэзідэнт: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Папярэднік: Міхаіл Віктаравіч Бабіч
сцяг
Намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі
10 ліпеня 2018 — 7 верасня 2018
сцяг
Генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці «Раскосмас»
сцяг
21 студзеня 2015 — 24 мая 2018
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Дзмітрый Алегавіч Рагозін
 
Адукацыя:
Дзейнасць: эканаміст
Нараджэнне: 25 мая 1964(1964-05-25) (54 гады)
 
Узнагароды:

Ігар Анатольевіч Камароў (нар. 25 мая 1964, Энгельс, Саратаўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, прамысловец, фінансіст і кіраванец. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральным акрузе з 7 верасня 2018 года.

Прэзідэнт «АВТОВАЗ» (2009—2013). Кіраўнік аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі (ОРКК) (14 сакавіка 2014 — 21 студзеня 2015). Генеральны дырэктар Дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці «Раскосмас» (21 студзеня 2015 — 24 мая 2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ігар Камароў у 1986 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М. В. Ламаносава па спецыяльнасці «эканаміст»[1].

З 1992 года па 2002 год працаваў у крэдытна-фінансавых установах на кіруючых пасадах («Інкомбанк», «Нацыянальны рэзервовы банк», «Ашчадбанк»).

С 2002 года па 2008 год з’яўляўся намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Горна-металургічная кампанія „Нарыльскі нікель“» па эканоміцы і фінансах[1].

З кастрычніка 2008 года займаў пасаду саветніка генеральнага дырэктара Дзяржаўнай карпарацыі «Растэхналогіі», ў маі 2009 года быў прызначаны выканаўчым віцэ-прэзідэнтам ААТ «АЎТАВАЗ», а 28 жніўня 2009 года — прызначаны прэзідэнтам гэтай кампаніі[1].

1 кастрычніка 2009 года Ігар Камароў абраны старшынёй савета дырэктараў ЗАТ «Джы Эм-АЎТАВАЗ»[2].

16 кастрычніка 2013 года Ігар Камароў абвасціў аб сваім сыходзе з пасады прэзідэнта ААТ «АЎТАВАЗ». Фармальна свой сыход з пасады прэзідэнта аўтамабільнага канцэрна ён абгрунтаваў пераходам на новую працу, на пасаду прэзідэнта Аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі.

За час працы прэзідэнтам АўтаВАЗа — з 2009 па 2013 гады, Ігар Камароў і яго каманда правялі рэформы па кардынальнай перабудове аўтамабільнага завода[3].

Дзмітрый Рагозін, Ігар Камароў
і Уладзімір Пуцін, 2015 год

23 кастрычніка 2013 года распараджэннем Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Д. А. Мядзведзева прызначаны намеснікам кіраўніка Федэральнага касмічнага агенцтва (Раскосмас)[4].

У сакавіку 2014 года прызначаны ўрадам кіраўніком аб’яднанай ракетна-касмічнай карпарацыі.

21 студзеня 2015 года ўзначаліў Дзяржкарпарацыю «Раскосмас»[5].

24 мая 2018 года Указам Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі звольнены з пасады генеральнага дырэктара Дзяржкарпарацыі «Раскосмас»[6].

З 11 ліпеня па 7 верасня 2018 года — намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі РФ[7].

7 верасня 2018 года прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Президентом АВТОВАЗа назначен Игорь Комаров Інфармацыйнае агенцтва amik.ru
  2. Президент АВТОВАЗ избран председателем совета директоров «Джи Эм-АВТОВАЗ».
  3. Игорь Комаров: три года у руля АВТОВАЗа. // Часопіс «За рулём»
  4. Бывший президент «АвтоВАЗа» назначен заместителем главы Роскосмоса.
  5. Попытка № 5 Из Роскосмоса и ОРКК создадут восьмую по счету госкорпорацию в стране
  6. Указ Президента Российской Федерации от 24.05.2018 № 260 "О Комарове И.А.". publication.pravo.gov.ru. Праверана 25 мая 2018.
  7. https://ria.ru/politics/20180711/1524392267.html
  8. Игорь Комаров назначен полпредом Президента в Приволжском федеральном округе / kremlin.ru
  9. Указ Президента Российской Федерации от 27 октября 2012 года № 1449 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
  10. Игорь Комаров стал кавалером Ордена Почётного легиона
  11. Указ Президента Республики Казахстан от 3 декабря 2015 года