Ігар Андрэевіч Бахматаў
Ігар Андрэевіч Бахматаў | |
---|---|
Месца працы | |
Ваенная служба | |
Званне |
|
Ігар Андрэевіч Бахматаў — беларускі ваенны. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у 2010—2012 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]2 ліпеня 2003 года прызначаны начальнікам упраўлення знешняй разведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].
З 20 студзеня 2005 года па 10 ліпеня 2008 года працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці .
З 10 ліпеня 2008 года па 22 студзеня 2010 года з’яўляўся начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
22 студзеня 2010 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай працы[2].
3 мая 2012 года вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай працы і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце[3]
З 2018 года з’яўляецца прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Санкцыі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама пасля сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза[4][5]. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Бахматава адказным за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2003 года № 280 «О назначении И. А. Бахматова начальником управления внешней разведки Комитета государственной безопасности Республики Беларусь»
- ↑ Лукашенко произвёл кадровые назначения в КГБ и Управделами президента
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 мая 2012 года № 215 «Об освобождении от должности И. А. Бахматова» // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 52, 1/13482-1/13485
- ↑ Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено)(недаступная спасылка) (2 февраля 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 22 чэрвеня 2020.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі БДТУ
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў
- Начальнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС