Ігар Барысавіч Зелянкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Барысавіч Зелянкевіч
Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
7 лютага 1997 — 1 кастрычніка 2001
Прэм’ер-міністр: Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Інэса Драбышэўская
Пераемнік: Уладзіслаў Астапенка
 
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976)‎
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь‎ (1993)
Дзейнасць: урач
Нараджэнне: 1952(1952)
г. Мінск, БССР

І́гар Бары́савіч Зелянке́віч (нар. 1952, Мінск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі з 1997 па 2001 год.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1952 годзе у г. Мінску.

У 1976 годзе скончыў Мінскі медінстытут.

У 1976-1977 — лекар-інтэрн 4-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы, у 1977-1978 — лекар-уролаг гэтай бальніцы.

У 1978-1980 — лекар вайсковай часці № 2133 у г. Кінгісэп Эстонскай ССР.

У 1980 г. вярнуўся ў Мінск і працаваў у Мінскай гарадской клінічнай бальніцы спачатку на пасадзе ўрача-уролага, а затым (1984-1986) — намеснік галоўнага лекара.

У 1986-1990 — загадваў аддзелам, з'яўляўся начальнікам упраўлення аховы здароўя ў Мінскім выканаўчым камітэце.

У 1990-1996 гадах займаў пасады намесніка старшыні Мінскага выканаўчага камітэта, старшыні Камітэта аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва г. Мінска.

У перыяд з 1996 па 1997 г. — намеснік старшыні Мінскага выканаўчага камітэта.

У 1997[1] - 2001[2] гг. — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час працуе ў Выканаўчым Камітэце СНД намеснікам начальніка аддзела аналітыкі; займаецца грамадскай і педагагічнай дзейнасцю.

Дзейнасць на пасту міністра[правіць | правіць зыходнік]

У гады працы І. Зелянкевіча канцэптуальна замацаваны прафілактычны накірунак развіцця айчыннай аховы здароўя, а прыярытэтам стала першасная меддапамога. У гэтых мэтах вызначаны статус урача агульнай практыкі, адкрыты кафедры і клінічная ардынатура падрыхтоўкі ўрача агульнай практыкі. У сувязі з канцэнтрацыяй спецыялістаў у сталіцы ў 2000-2001 г.г. прынята рашэнне аб правядзенні рэструктурызацыі вышэйшай медадукацыі: адкрыты факультэты - стаматалогіі ў Віцебскім, медыка-прафілактычны ў Гомельскім дзяржмедуніверсітэтах. Падрыхтавана галіновая праграма развіцця сястрынскай службы. Важнай падзеяй стала адкрыццё сучаснага дзіцячага анкагематалагічнага цэнтра, пачаты эксперымент па змене фінансавання на аднаго жыхара. У 1998-2000 г.г. выконваліся 10 навукова-тэхнічных дзяржпраграм па ахове здароўя.[3]

Кандыдат сацыялагічных навук. Тэма дысертацыі — «Сацыяльныя рэсурсы здароўя ў сістэме павышэння якасці жыцця насельніцтва як аб'ект сацыяльнага кіравання: На матэрыялах Рэспублікі Беларусь»[4]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі