Перайсці да зместу

Ігар Барысавіч Каско

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Барысавіч Каско
Нараджэнне 13 лютага 1971(1971-02-13) (54 гады)

Ігар Барысавіч Каско (нар. 13 лютага 1971, Мінск) — беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг і дэпутат.

Нарадзіўся 13 лютага 1971 года ў горадзе Мінску[1].

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска; урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам, затым намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы[1]. Галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы[1].

Член РГА «Белая Русь», член праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду, член адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва[1].

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1]. Мае падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны — 2015», спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «За дасягненні ў сацыяльнай сферы»[1].