Ігар Варашкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Варашкевіч
Фатаграфія
24 снежня 2013 года ў Музее сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
Дата нараджэння: 15 жніўня 1960(1960-08-15) (58 гадоў)
Месца нараджэння: Сцяг СССР Баранавічы
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Вучоба: Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут


Ігар Варашкевіч (нар. 15 жніўня 1960, Баранавічы) — беларускі рок-музыкант, мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1987 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт па спецыяльнасці «інтэр'ер і абсталяванне».

У 1983—1989 гадах быў вакалістам, потым лідарам гурта «Бонда». Пасля распаду «Бонды» ў 1989 годзе, сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама», у якім грае дагэтуль. У 2008 годзе ў мінскай галерэі «Пoдземка» прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная ім разам з мастачкай Нікай Сандрас.

Мае сына.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец ; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.