Ігар Дадон
Ігар Мікалаевіч Дадон (малд.: Igor Dodon, 18 лютага 1975, Садова, Каларашскі раён, Малдаўская ССР) — малдаўскі палітык, Прэзідэнт Малдовы з 23 снежня 2016 г.
Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Дэпутат парламента Рэспублікі Малдова. Скончыў эканамічны факультэт Дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, факультэт менеджменту Акадэміі эканамічнай адукацыі, факультэт эканамічнага права Міжнароднага інстытута менеджменту.
У ходзе масавых антыўрадавых дэманстрацый(руск.) бел. у Кішынёве ў студзені 2016 г. Ігар Дадон разам з Андрэем Нэстасэ і Рэната Усатым каардынаваў дзеянні пратэстнага руху і выступаў у якасці аднаго з лідараў апазіцыі на перамовах з прадстаўнікамі кіруючай большасці.
13 лістапада 2016 г. Ігар Дадон перамог у 2-м туры прэзідэнцкіх выбараў(руск.) бел.. 18 лістапада пакінуў партыю, саступіўшы пасаду старшыні Зінаідзе Грачанай. 23 снежня ў Нацыянальным Палацы прайшла працэдура інаўгурацыі прэзідэнта.
Адмаўляючы на словах сваю прарасійскую арыентаванасць, ён здзейсніў першы свой афіцыйны візіт у Маскву, дзе паабяцаў Уладзіміру Пуціну, што краіна разарве дагавор аб асацыяцыі з ЕС, спыніць збліжэнне з НАТА і ўступіць у Еўразійскі эканамічны саюз. Але прэзідэнт, паўнамоцтвы якога ў Малдове моцна абмежаваныя, не ў стане выканаць большасць з сваіх абяцанняў і не можа самастойна праводзіць не толькі знешнюю, але і ўнутраную палітыку. Не маючы большасці ў парламенце і канфліктуючы з урадам, Ігар Дадон сутыкнуўся з тым, што раз за разам яго часова адхілялі ад выканання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, каб правесці ў жыццё рашэнне, з якім ён быў не згодны. Так, 2 студзеня 2018 г. Канстытуцыйны суд часава прыпыніў паўнамоцтвы Ігара Дадона ў сувязі з тым, што ён паўторна адхіліў кандыдатуры 4 міністраў і 2 віцэ-прэм’ераў, прапанаваныя прэм’ер-міністрам П. Філіпам[2].
Пры гэтым ён рабіў частыя візіты ў Маскву. І хай значных прарываў у расійска-малдаўскіх адносінах за чатыры гады яго прэзідэнцтва не адбылося, але падтрымкай Расіі перад паходам на другі тэрмін ён заручыўся[3].
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў Малдове на 15 лістапада быў прызначаны другі тур. Дзеючы прэзідэнт Ігар Дадон саступіў прадстаўніцы праеўрапейскіх сіл, экс-прэм’еру краіны Маі Санду.