Ігар Канстанцінавіч Елісееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Канстанцінавіч Елісееў
Дата нараджэння: 27 студзеня 1917(1917-01-27)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 10 мая 1981(1981-05-10) (64 гады)
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковая ступень: кандыдат архітэктуры (1956)

Ігар Канстанцінавіч Елісе́еў (27 студзеня 1917, Петраград — 10 мая 1981) — беларускі архітэктар, Кандыдат архітэктуры (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» (19441957, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні тыпавога праектавання), НДІ будаўніцтва і архітэктуры (19571963, загадчык сектара жылля). Адначасова з 1953 года выкладчык БПІ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў удзел у аднаўленні пасля Вялікай Айчыннай вайны Мінска і інш. гарадоў рэспублікі. Аўтар серый тыпавых праектаў жылых дамоў для гарадскога і сельскага будаўніцтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Елісееў Ігар Канстанцінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.