Ігар Канстанцінавіч Раманаў
| Ігар Канстанцінавіч | |
|---|---|
| руск.: Игорь Константинович | |
| |
| | |
| Нараджэнне |
10 чэрвеня 1894 |
| Смерць |
18 ліпеня 1918 (24 гады) |
| Род | Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d] |
| Бацька | Канстанцін Канстанцінавіч |
| Маці | Лізавета Маўрыкіеўна |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Ваенная служба | |
| Гады службы | 1914—1917 |
| Прыналежнасць |
|
| Званне | штабс-ротмістр |
| Бітвы | Першая сусветная вайна |
| Узнагароды | |
І́гар Канстанці́навіч Рама́наў (29 мая (10 чэрвеня) 1894, Стрэльна — 18 ліпеня 1918, каля Алапаеўска) — рускі князь імператарскай крыві, сын вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча і вялікай княгіні Лізаветы Маўрыкіеўны, праўнук імператара Мікалая I.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]12 ліпеня 1914 года скончыў Пажаскі корпус, залічаны ў карнеты з прызначэннем у лейб-гвардыі Гусарскі полк.
На пачатку Першай сусветнай вайны пайшоў з палком на фронт. 27 кастрычніка 1914 года ўзнагароджаны ордэнамі Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За адвагу» і Святога Станіслава 3-й ступені з мячамі і бантам[1].
У кастрычніку 1915 года быў адпраўлены для лячэння запалення лёгкіх у Петраград. Звольнены з вайсковай службы праз хваробу.
27 лютага 1916 года атрымаў званне флігель-ад'ютанта[2]. Узведзены ў штабс-ротмістры.
Пасля рэвалюцыі быў арыштаваны і высланы з Петраграда спачатку ў Вятку, а потым на Урал. Нядоўга ўтрымваўся ў Екацярынбургу, дзе адзін з зычліўцаў прапанаваў князю свой пашпарт, каб той смог збегчы. «Ігар Канстанцінавіч казаў, што ён не зрабіў нічога дрэннага перад Радзімай і не лічыць магчымым таму звяртацца да падобных мер».
Утрымваўся ў Алапаеўску. У ноч на 18 ліпеня 1918 года быў па-зверску забіты разам з шэрагам іншых чальцоў роду Раманавых, улучаючы сваіх братоў Іаана і Канстанціна — скінуты ў старую шахту, якую закідалі гранатамі (гл. Алапаеўскія мучанікі).
У 1919 годзе рэшткі князя былі пахаваны ў Алапаевском саборы. Потым рэшткі князя белагвардзейцамі былі перавезены ў Пекін у склеп пры храме Святога Серафіма Сароўскага (пасля 1945 года на месцы пахавання быў пабудаваны гараж).
Князь Ігар Канстанцінавіч не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой за мяжой у саборы Навамучанікаў Расійскіх 1 лістапада 1981 года.
8 чэрвеня 2009 года Генеральная пракуратура Расіі пасмяротна рэабілітавала Ігара Канстанцінавіча[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Найвысокі загад пра чыны вайскоўцаў ад 27 кастрычніка 1914 года // Дадатак да часопіса «Разведчык» № 1255. — 1914. — С. 358.
- ↑ Дадатак да Найвысокага загаду пра чыны вайскоўцаў ад 27 лютага 1916 года.
- ↑ Генпрокуратура решила реабилитировать казненных членов царской семьи
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Григорян В. Г. Романовы: Биографический справочник. — М.: АСТ: Астрел: Хранитель, 2007. — 207 с.
- Вел. кн. Гавриил Константинович. В Мраморном дворце. — Нью-Йорк, 1955 (переиздание: СПб., 1993).
- Пчелов, Евгений Владимирович|Пчелов Е. В. Романовы. История династии. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2004.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Игорь Константинович(недаступная спасылка)
- Вел.кн. Гавриил Константинович. В Мраморном дворце. Из хроники нашей семьи.— Нью-Йорк,1955
- Романовы на сайте Gotha (англ) Архівавана 15 сакавіка 2008.
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Паўлаўску (Санкт-Пецярбург)
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Верхатурскім павеце
- Выпускнікі Пажаскага корпуса
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Асобы
- Памерлі ў Свярдлоўскай вобласці


