Перайсці да зместу

Ігар Мікалаевіч Громаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Мікалаевіч Громаў
Дата нараджэння 31 жніўня 1972(1972-08-31)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці ветэрынар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера патамарфоз[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук[1]
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Ігар Мікалаевіч Громаў (нар. 31 жніўня 1972, Віцебск) — беларускі ветэрынар. Доктар ветэрынарных навук (2019), прафесар (2021).

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына» ў 1995 годзе. Застаўся працаваць у сваёй альма-матар — з 1995 года на ветэрынарным факультэце, кафедра паталагічнай анатоміі і гісталогіі, з 2001 — дацэнт, з 2019 — загадчык кафедры.

Працуе ў галіне патамарфалагічнай дыягностыкі інфекцыйных і незаразных хвароб птушак.

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2019).