Ігар Мікалаевіч Грышын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Мікалаевіч Грышын
Дата нараджэння 19 красавіка 1933(1933-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2015(2015-04-13) (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Ігар Мікалаевіч Грышын (19 красавіка 1933, г. Мінск — 13 красавіка 2015) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, замежны член Нацыянальнай акадэміі медыцынскіх навук Украіны. Акадэмік і прэзідэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1957).

У 1950 гады працаваў у глускай раённай бальніцы. З 1973 года у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (з 1978 года загадчык кафедры і кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра клінічнай і эксперыментальнай хірургіі).

Навуковыя працы па хірургіі стрававода, крывяносных сасудаў, печані і жоўцевывадных шляхоў, падстраўнікаваў залозы, эндакрыннай сістэмы, хірургічнай гастраэнтэралогіі і практалогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны дзеяч навукі (1989), выдатнік аховы здароўя СССР і Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), кавалер ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені (2008). Ганаровы грамадзянін Глуска з 1998 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 488.
  • Здравоохранение. — 2012. — № 11. — С. 69-71.
  • Здравоохранение. — 2015. — № 5. — С. 67.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 215.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 215.
  • Грышын Ігар Мікалаевіч // Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Глускага раёна. — Мн.: 1999. — с.574.