Ігар Мікалаевіч Духан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Мікалаевіч Духан
руск.: Игорь Николаевич Духан
Дата нараджэння 11 лістапада 1965(1965-11-11) (54 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера мастацтвазнаўства
Месца працы Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук, кандыдат архітэктуры
Альма-матар БДУ


Ігар Мікалаевіч Духан (11 лістапада 1965) — беларускі мастацтвазнаўца, тэарэтык і гісторык мастацтва, архітэктуры і дызайну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат архітэктуры. Доктар філасофскіх навук (2012). Тэма дысертацыі — «Станаўленне канцэпцыі часу ў мастацтве і праектнай культуры ХХ стагоддзя».

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і філасофія сучаснага мастацтва, дызайн і архітэктура, праблемы гісторыі мастацтва 17—20 стагоддзяў, Культурная палітыка.

Загадчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У якасці запрошанага прафесара чытаў лекцыі ў Баухаузе, Брытанскай бібліятэцы, Каралеўскім універсітэце Белфаста, універсітэтах Паўночнай Караліны, Палерма і іншых.

Старшыня журы міжнароднага фестывалю сучаснага і авангарднага мастацтва «Мамант».

Аўтар больш за 120 навуковых прац па тэорыі і гісторыі мастацтва, архітэктуры і дызайну.

З'яўляецца членам European Society of Culture, Міжнароднага саюза дызайнераў, Савета Беларускага саюза дызайнераў, Акадэміі архітэктуры.

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • Даследаванне ўплыву нацыянальных асаблівасцяў і рэгіянальных умоў на фарміраванне і тэндэнцыі развіцця жылога прадметнага асяроддзя (УНІІТЭ, Масква, навуковы кіраўнік тэмы - С. О. Хан-Магамедаў, 1988)
  • Жыллё 2000 (ВНИИТЭ, Масква, навуковы кіраўнік тэмы - Г. П. Бекер, 1989)
  • Дызайн-праект экспазіцыі «Музей прыроды ў Полацку» (у суаўтарстве з Т. Голубевай, В. Ламака, А. Двірнык, 1993—1995)
  • НДР «Мастацтвазнаўства ў сістэме культуры» (Міністэрства адукацыі і навукі РБ, 1993—1995, агульнае навуковае кіраўніцтва НДР, напісанне частак; полифункциональный архітэктурны комплекс Беларускага дзяржаўнага універсітэта на праспекце Машэрава (архітэктурна-горадабудаўнічы праект у суаўтарстве з В. С. Бялянкіным (кіраўнік творчай групы), Ю. Шышко, 2003)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]