Ігар Мікалаевіч Стасевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Ігар Стасевіч
Ukr-Belorus 15 (11).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Мікалаевіч Стасевіч
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1985(1985-10-21)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 116 (8)
2010 Расія Волга (Ніжні Ноўгарад) 6 (1)
2011 Беларусь Гомель 32 (5)
2012—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 87 (14)
2015—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 156 (42)
2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 22 (2)
2022 Расія Чайка (Песчанакопскае) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
2007—2021 Беларусь Беларусь 63 (5)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Ігар Стасевіч (нар. 21 кастрычніка 1985, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2021). Футбаліст года Беларусі (2015, 2018, 2019).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец барысаўскага футбола, доўгі час гуляў за БАТЭ. 30 верасня 2008 года забіў другі гол у браму турынскага «Ювентуса» ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Другую палову 2010 года правёў у складзе ніжагародскай «Волгі». У студзені 2011 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Гомеля».

У снежні 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У мінскім клубе стаў іграком асновы, звычайна дзейнічае на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3].

Выдатна правёў сезон 2014, у якім быў лідарам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя медалі; таксама дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату[4].

19 студзеня 2015 года падпісаў кантракт з БАТЭ[5]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. 29 верасня 2015 года адкрыў лік у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» (3:2). Па выніках сезона 2015 быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[6]. У лістападзе падоўжыў кантракт з БАТЭ[7].

У сезоне 2016 дапамог БАТЭ здабыць чарговае чэмпіёнства, а сам трэці раз запар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе, пасля завяршэння кар’еры Віталем Радзівонавым, стаў капітанам каманды. У сезоне 2018 з 15 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі. У верасні 2018 года зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У снежні 2018 года другі раз быў прызнаны футбалістам года Беларусі, у снежні 2019 года — у трэці раз. Таксама ў сезоне 2019 зноў стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату (12 галявых перадач). У сезоне 2020, нягледзячы на памяншэнне паказчыкаў (6 галоў і 11 перадач), зноў стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі і быў прызнаны найлепшым паўабаронцам турніру трэці раз запар.

У студзені 2021 года было абвешчана, што Стасевіч пакідае БАТЭ[9]. Неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, хоць у маі часова адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні на некаторы час быў адпраўлены ў дубль[11]. За сезон адзначыўся 3 галамі і 4 галявымі перадачамі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[12].

У лютым 2022 года падпісаў кантракт з песчанакопскай «Чайкі» з трэцяга дывізіёна Расіі[13]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З 2007 года выступае за нацыянальную зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]