Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў
Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў | |
---|---|
руск.: Игорь Михайлович Добролюбов | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 2010 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінарэжысёр |
Узнагароды | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974) |
IMDb | ID 0229805 |
І́гар Міха́йлавіч Дабралю́баў (22 кастрычніка 1933, Новасібірск — 19 ліпеня 2010, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1956), рэжысёрскі факультэт УДІК (1963, майстэрня М. Рома). У 1956—1958 — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. З 1963 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1993 — прафесар Інстытуту сучасных ведаў.
Рэжысёр фільмаў «Іду шукаць» (1966), «Іван Макаравіч» (1968), «Таму што кахаю» (1974), «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979), «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы!» (1985), «Восеньскія сны» (1987), «Плач перапёлкі» (1990), «Эпілог» (1994).
Зняўся ў фільмах «Любімая» (1965), «Шчасце трэба берагчы», «Дзевяць дзён аднаго году».
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974). Народны артыст БССР (1985). Лаўрэат прэміі ЦК ЛКСМ БССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм «Іван Макаравіч»). Узнагароджаны Срэбным медалём імя А. Даўжэнкі (1976, за фільм «Братушка»).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дарашчонак Т. Памёр вядомы кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст Ігар Дабралюбаў // БелаПАН / Грамадства. 21.07.2010, 12:50.
- Асобы
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірску
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Выпускнікі УДІКа
- Кінарэжысёры Беларусі
- Акцёры Беларусі
- Сцэнарысты Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава