Перайсці да зместу

Ігар Міхайлавіч Пашкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Міхайлавіч Пашкоў
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 1 лістапада 1969(1969-11-01) (55 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Званне палкоўнік міліцыі[d]
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Ігар Міхайлавіч Пашкоў (нар. 1 лістапада 1969, г. Чашнікі, Віцебская вобласць) — беларускі міліцыянер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Нарадзіўся 1 лістапада 1969 года ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя»; Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»; палкоўнік міліцыі[1].

Працоўны шлях пачаў настаўнікам гісторыі і геаграфіі Лужкоўскай васьмігадовай школы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці[1].

Праходзіў службу на пасадах інспектара, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска; на розных пасадах у галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; на кіруючых пасадах у штабе Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся начальнікам штаба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Купалаўскай акругі № 94. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].

Жанаты, мае дзвюх дачок[1].