Ігар Паўлавіч Бурмістраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Паўлавіч Бурмістраў
Дата нараджэння 30 верасня 1968(1968-09-30) (55 гадоў)
Званне генерал-маёр
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Ігар Паўлавіч Бурмістраў (нар. 30 верасня 1968) — беларускі военачальнік. Першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі – начальнік штаба з 2018 года, генерал-маёр (2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 верасня 1968 года.

Быў камандзірам вайсковай часткі № 5530 унутраных войскаў МУС у Полацку[1].

З 22 ліпеня 2008 па 24 кастрычніка 2008 года з’яўляўся камандзірам 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС у Гомелі.

З канца 2008 года з’яўляўся камандзірам вайсковай часткі 5448 унутраных войскаў МУС у Мінску[2].

У 2014—2018 гадах працаваў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў. З’яўляўся намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі — начальнікам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі; часова выконваючым абавязкі камандуючага ўнутранымі войскамі.

1 лютага 2018 года прызначаны першым намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС — начальнікам штаба[3]. 2 ліпеня 2019 года Бурмістраву прысвоена воінскае званне генерал-маёра[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» III ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» II ступені.

Санкцыі ЕС, іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2020 года быў унесены ў чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза пры ўвядзенні санкцый адзначыў, што Бурмістраў як першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзяць унутраныя войскі пад яго камандаваннем пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[6].

26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. Вялікабрытанія ўнесла Бурмістрава ў свой санкцыйны спіс 18 лютага 2021 года[8], Швейцарыя – 22 сакавіка 2021 года[9][10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Зажигай этим летом вместе с «Суперлото»! Архівавана 19 красавіка 2021.
  2. Парни, на которых можно положиться
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 1 февраля 2018 года № 40 «Об И. П. Бурмистрове»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 2 июля 2019 года № 258 «О присвоении воинского звания»
  5. Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
  6. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex  (польск.). Праверана 20 верасня 2021.
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  8. Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий (руск.). Onliner.by (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  9. Searching for subjects of sanctions
  10. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.