Ігар Пятровіч Пашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Пашэвіч
Пол мужчынскі пол[1][2]
Спецыялізацыя акадэмічнае веславанне
Нарадзіўся 8 снежня 1991(1991-12-08) (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 194 см
Вага 97 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Ігар Пятровіч Пашэ́віч (нар. 8 снежня 1991, Мазыр, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі вясляр. Майстар спорту міжнароднага класа па акадэмічным веславанні. Сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 2009 годзе Мазырскі філіял Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву[3].

На Чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2009 года ў двойцы без рулявога з Міхаілам Аскеркам заняў 9-е месца. На Чэмпіянаце свету сярод моладзі 2010 года ў двойцы без рулявога з Яўгенам Аляхновічам заняў 8-е месца, у 2011 годзе — 13-е месца, у 2012 годзе — 7-е месца. На Чэмпіянаце свету сярод моладзі 2013 года ў васьмёрцы з рулявым заняў 8-е месца[4].

На Чэмпіянаце свету 2014 года ў васьмёрцы з рулявым заняў толькі 11-е месца. На Чэмпіянаце Еўропы ў тым жа годзе ў васьмёрцы з рулявым заняў 6-е месца[4].

На першым этапе Кубку свету 2015 года ў чацвёрцы без рулявога знаяў першае месца. У тым жа годзе Чэмпіянаце свету ў чацвёрцы без рулявога заняў 8-е месца. Бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы 2015 года ў чацвёрцы без рулявога[4].

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2016 года ў чацвёрцы без рулявога[4].

Студэнт факультэта фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна[3].

Зноскі

  1. Ihar Pashevich Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. Igor Pashevich Праверана 31 студзеня 2020.
  3. 3,0 3,1 ПАШЕВИЧ ИГОРЬ ПЕТРОВИЧ
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Игорь Пашевич (академическая гребля)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]