Ігар Сяргеевіч Пятроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Пятроўскі)
Ігар Сяргеевіч Пятроўскі
Дата нараджэння 29 лістапада 1925(1925-11-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 2005
Месца пахавання
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр
Тэатр
Член у
Узнагароды

Ігар Сяргеевіч Пятроўскі (29 лістапада 1925, г. Луганск, Украіна — 2005[1]) — беларускі і расійскі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Татарстана (1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў Абхазіі (1990)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. Астроўскага ў 1953 годзе. У 1953—1983 гадах галоўны рэжысёр абласных тэатраў у гарадах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і інш.[2]: у 1950-я гг. галоўны рэжысёр Казанскага рускага тэатра, у 1960-я — Кішынёўскага рускага тэатра, у 1965 годзе — Львоўскага тэатра Савецкай Арміі, да 1975 года — Прыморскага краявога тэатра драмы[3].

У 1984—1991 мастацкі кіраўнік і дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра[2].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў ‎з 1984 года.

Памёр у 2005 г. Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод пастановак у Гродзенскім тэатры: «Шторм» У. Біль-Белацаркоўскага[ru]Б. Мартынавым), «Выбар» паводле Ю. Бондарава (абедзве 1985), «Апошні наведвальнік» У. Дазорцава, «Школа жонак» Мальера (апошняя з Н. Аранецкай; абедзве 1986), «Князь Навагрудскі» Л. Пракопчыка і Дз. Кальчанкі (1987), «Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна (1988), «Далей… далей… далей…» М. Шатрова[ru], «Галоўная роля» Ш. Аджынджала (абедзве 1989), «Чэлядзь» А. дэ Мантона (1990, з А. Тлотавым). Здымаўся ў кіно[2].

Зноскі

  1. сайт-памяти.рф
  2. а б в г А. А. Гайдуліс. Пятроўскі Ігар Сяргеевіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
  3. Петровский Игорь Сергеевич (II)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]