Ігар Случак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ігар Случак
Партрэт
Род дзейнасці:

юрыст, палітык, грамадскі дзеяч

Дата нараджэння:

9 кастрычніка 1984(1984-10-09) (32 гады)

Месца нараджэння:

Свяцілавічы, Свяцілавіцкі сельсавет, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР

Альма-матар:

Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж[d]
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Юр'еўскі ўніверсітэт

І́гар Уладзі́міравіч Случа́к (9 кастрычніка 1984, в. Свяцілавічы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — юрыст[1], беларускі палітык і грамадскі дзеяч[2][3][4][5]. Балатаваўся на выбарах у Палату прадстаўнікоў Беларусі 2012 года па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34.[6]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным машынабудаўнічым тэхнікуме, пасля на юрыдычных факультэтах Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны[7] і Тартускага ўніверсітэта (Эстонія)[8][9] па спецыяльнасці — «Правазнаўства».

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Карта кампаніі «Справаводства па-беларуску!». Адказы раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў. Чырвоным — адказы па-руску, жоўтым — спачатку па-руску, пасля па-беларуску, зялёным — па-беларуску, шэрым — няма адказу

У 2010 і 2014 годзе балатаваўся ў дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў[10], у 2014 годзе — у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў. На выбарах у Палату прадстаўнікоў Беларусі 2012 года па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34 па афіцыйных дадзеных набраў 4,9% галасоў (2267 чалавек) і заняў 3 месца з чатырох кандыдатаў[11].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

18 ліпеня 2009 года распачаў грамадзянскую ініцыятыву «Справаводства па-беларуску!»[12], мэтай якой з'яўляецца перавод справаводства ў дзяржаўных установах і іншых установах і арганізацыях на беларускую мову, змяненне заканадаўства аб мовах і павышэнне статусу беларускай мовы ў Беларусі[13][14][15][16][17][18].

Як працяг лабіравання заканадаўчых змен у кірунку павышэння статусу беларускай мовы была ініцыятыва персанальнага звароту да кожнага дэпутату Палаты прадстаўнікоў з прапановай унясення змен у закон «Аб мовах» [19][20][21], а таксама ў Законы «Аб абароне правоў спажыўцоў»[22][23][24][25] і «Аб рэкламе»[26].

З'яўляўся сябрам сябрам грамадскага аб'яднання «Прававая Ініцыятыва»[27].

Культурніцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў адным з заснавальнікаў беларускамоўнага друкаванага сродку масавай інфармацыі — малатыражнай (299 асобнікаў) газеты «Гомельскія Навінкі», што выходзіць з 2007 года. У 20102011 з'яўляўся намеснікам старшыні Гомельскай гарадской арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Займаецца даследваннем гісторыі беларускага студэнцтва Тартускага ўніверсітэта ў перыяд з 1632 па 1918 гады[8]. Асноўная тэматыка даследаванняў звязана з вывучэннем перыяду навучання ў Тартускім універсітэце Антона Луцкевіча, Усевалада Ігнатоўскага, Радаслава Астроўскага, а таксама студэнтаў Гомельшчыны[9] і беларускіх студэнцкіх арганізацый Тартускага ўніверсітэта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]