Ігар Сяргеевіч Варанкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Варанкоў
Ihor Voronkov 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Сяргеевіч Варанкоў
Нарадзіўся 24 красавіка 1981(1981-04-24)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Славія-Мазыр
Нумар 2
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 Сцяг Украіны Вугалёк (Дзімітраў) 9 (0)
2003 Сцяг Украіны Шахцёр (Дзяржынск) 2 (0)
2004 — 2006 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 80 (10)
2007 — 2009 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 81 (5)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Мінск 65 (8)
2012 Сцяг Беларусі Гомель 30 (1)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 31 (3)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 33 (1)
2016 Сцяг Беларусі Слуцк 5 (0)
2016 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 8 (0)
2017 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 29 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 27 (3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2018.


Ігар Варанкоў (нар. 24 красавіка 1981, Дзяржынск (зараз Тарэцк), УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Славія-Мазыр».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2001—2003 гадах гуляў на аматарскім узроўні ва Украіне.

У 2004 годзе перайшоў у магілёўскі «Дняпро-Трансмаш», пасля гуляў за жодзінскае «Тарпеда». Сезон 2010 пачаў у складзе «Мінска», з якім атрымаў бронзавыя ўзнагароды. На наступны год гуляў у Лізе Еўропы, дзе забіў першы мяч «Мінска» ў гэтым турніры (30 ліпеня 2011 года супраць АЗАЛа).

У студзені 2012 года перайшоў у «Гомель». У студзені 2013 года падпісаў кантракт з «Белшынай»[2]. У складзе «Белшыны» стаў адным з ключавых ігракоў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага (або апорнага) паўабаронцы.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. У складзе «Дынама» здолеў стаць адным з асноўных апорных паўабаронцаў. У першым жа матчы за «Дынама», 30 сакавіка 2014 года, забіў гол у браму магілёўскага «Дняпро», які прынёс дынамаўцам перамогу 1:0.

У сезоне 2015 страціў месца ў аснове, у першай палове сезону звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Аднак увосень здолеў вярнуцца ў стартавы склад дынамаўцаў. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[4].

Неўзабаве пасля зыходу з «Дынама» інтарэс да Варанкова стаў праяўляць «Слуцк». У студзені 2016 года паўабаронца падпісаў кантракт са случанамі[5], аднак ужо ў чэрвені пакінуў «Слуцк»[6]. Неўзабаве далучыўся да складу «Крумкачоў», з якімі ў ліпені падпісаў кантракт[7]. У кастрычніку 2016 года пагадненне са сталічным клубам па згодзе бакоў было скасавана[8].

У лютым 2017 года стала вядома, што Ігар стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[9]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезону 2017.

У студзені 2018 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10], дзе таксама гуляў у аснове і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе 2018.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д1 Дняпро-Трансмаш Сцяг Беларусі 30 2
2005 Д1 Дняпро-Трансмаш Сцяг Беларусі 26 5
2006 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 24 3
2007 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 26 2
2008 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 29 1
2009 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 26 2
2010 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 33 5
2011 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 32 3
2012 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 30 1
2013 Д1 Белшына Сцяг Беларусі 31 3
2014 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 22 1
2015 Д1 Дынама Сцяг Беларусі 11 0
2016 (1) Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 5 0
2016 (2) Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 8 0
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Сцяг Беларусі 29 0
2018 Д2 Славія Сцяг Беларусі 27 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]