Ігар Уладзіміравіч Акінфееў
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ігар Уладзіміравіч Акінфееў | |||||||||||||
Нарадзіўся |
8 красавіка 1986[1][2][…] (38 гадоў)
|
|||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||
Рост | 185 см[3] | |||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||
Клуб | ЦСКА | |||||||||||||
Нумар | 35 | |||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Уладзіміравіч Акінфееў (руск.: Игорь Владимирович Акинфеев; нар. 8 красавіка 1986, Віднае, Маскоўская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст, брамнік клуба ЦСКА. Ігрок зборнай Расіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]У міжсезонне 2003 года Акінфееў праходзіў зборы з асноўным складам ЦСКА ў Ізраілі, дзе, на думку газеты «Спорт-Экспресс», дзякуючы ўпэўненай, не па гадах сталай гульнёй вырабіў фурор і выглядаў мацней за Мандрыкіна[5].
Першы свой матч на дарослым узроўні правёў 29 сакавіка 2003 года за ЦСКА ў 1/8 фіналу кубка РФПЛ супраць пецярбурскага «Зеніта» на стадыёне Пятроўскі. Ён выйшаў на другі тайм замест Дзмітрыя Крамарэнкі і адгуляў свой адрэзак «на нуль», прадэманстраваўшы здольнасць трымаць сябе ў руках і добрую рэакцыю[6].
У Прэм’ер-лізе Акінфееў дэбютаваў 31 мая таго ж года. ЦСКА на выездзе сустракаўся з самарскім клубам «Крылы Саветаў» і атрымаў перамогу з лікам 2:0[7], а сам Ігар адбіў пенальці на апошніх хвілінах сустрэчы ад лідара клуба Андрэя Каракі. Паводле вынікаў сустрэчы Акінфееў быў прызнаны найлепшым іграком матча[8].
У гэтым жа сезоне Ігар правёў адзін матч у еўракубках. Дэбют маладога варатара адбыўся 30 ліпеня супраць македонскага клуба «Вардар», гульня скончылася паразай масквічоў з лікам 1:2[9]. На думку Рыната Дасаева Акінфееў у прапушчаных мячах быў не вінаваты[10].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 2004 года Акінфееў правёў за зборную Расіі адзін таварыскі матч, супраць зборнай Нарвегіі. 28 красавіка ў дзень гульні Ігару было 18 гадоў і 20 дзён, такім чынам, варатар стаў самым маладым дэбютантам ў зборнай Расіі за ўсю яе гісторыю. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць скандынаваў[11]. Улетку 2004 года Ігар прыняў удзел у чэмпіянаце Еўропы, на якім ён стаў самым маладым іграком сярод усіх заяўленых, аднак стаў адзіным футбалістам, хто так не выйшаў на поле ў складзе расійскай каманды.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]ЦСКА
- Чэмпіён Расіі (6): 2003, 2005, 2006, 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Расіі (6): 2005, 2006, 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Суперкубка Расіі (7): 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2005
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Расія
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Зноскі
- ↑ Igor Akinfeev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Igor Akinfeev // FBref
- ↑ https://tournament.fifadata.com/documents/FWC/2018/pdf/FWC_2018_SQUADLISTS.PDF
- ↑ Колькасць матчаў у зборнай прыведзена без уліку таварыскай гульні Расія — Літва (0:0), зыграннай 29 мая 2012 і не ўключанай у рэестр афіцыйных матчаў ФІФА
- ↑ Экспертиза «СЭ» Архівавана 11 лістапада 2004.. «Спорт-Экспресс»
- ↑ Первый крик новорожденного — 23 гола в 8 матчах Архівавана 23 студзеня 2005.. «Спорт-Экспресс»
- ↑ Крылья Советов — ЦСКА 0:2 Архівавана 19 верасня 2009.. ПФК ЦСКА
- ↑ Шестое чувство не подвело Архівавана 19 сакавіка 2005.. «Спорт-Экспресс»
- ↑ Статистика выступлений Игоря Акинфеева в еврокубках Архівавана 7 сакавіка 2009.. ПФК ЦСКА
- ↑ Нахрапом Европу не возьмёшь Архівавана 4 снежня 2005.. «Спорт-Экспресс»
- ↑ С такой игрой на EURO?! Архівавана 11 верасня 2006. «Спорт-Экспресс»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ігар Уладзіміравіч Акінфееў
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)