Ігар Уладзіміравіч Градабоеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Градабоеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Уладзіміравіч Градабоеў
Нарадзіўся 28 верасня 1971(1971-09-28)
Памёр 26 мая 2013(2013-05-26) (41 год)
Пахаванне
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1989—1990 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Гомсельмаш (Гомель) 30 (0)
1990—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Іскра (Смаленск) 38 (2)
1992—1994 Беларусь Фандак (Бабруйск) 85 (4)
1995—2005 Беларусь Белшына (Бабруйск) 233 (11)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Ігар Градабоеў (28 верасня 1971, Гомель — 26 мая 2013, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гомельскага футбола, пачынаў кар’еру ў мясцовым «Гомсельмашы». З 1992 года выступаў за бабруйскі «Фандак», а з 1995 года на працягу дзесяці гадоў абараняў колеры бабруйскай «Белшыны». Разам са сваім братам-блізнюком Эдуардам Градабоевым быў адным з лідараў тагачаснага бабруйскага футбола, доўгі час быў капітанам «Белшыны». Дапамог бабруйскаму клубу выйграць усе трафеі: тры Кубкі Беларусі і чэмпіянат 2001 года.

Скончыў кар’еру іграка ў 2005 годзе. Пасля гэтага працаваў у сістэме «Белшыны» дзіцячым трэнерам. Памёр 26 мая 2013 года[1].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ушел из жизни легендарный капитан Игорь Градобоев (руск.). bobruisk.ru (27 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2014. Праверана 16 красавіка 2024.