Ігар Уладзіміравіч Завалей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Уладзіміравіч Завалей
Нараджэнне 15 лютага 1985(1985-02-15) (39 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Ігар Уладзіміравіч Завалей (нар. 15 лютага 1985, Сургуце Цюменскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы.

Працаваў інструктарам-метадыстам спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 1 г. Гомеля, інструктарам-метадыстам установы «Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства» г. Гомеля, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам упраўлення спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, першым сакратаром Гомельскага абкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].

Зноскі