Перайсці да зместу

Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка
Нараджэнне 17 красавіка 1961(1961-04-17)
Смерць 14 мая 2021(2021-05-14) (60 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Ваенная служба
Род войскаў Узброеныя Сілы СССР і Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Бітвы
Узнагароды

Ігар Уладзіміравіч Лаўрыненка (17 красавіка 1961, Мінск14 мая 2021) — беларускі ваенны дзеяч і палітык. Генерал-маёр. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання (2019—2021).

Скончыў Кастрамское вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча хімічнай абароны, Ваенную акадэмію хімічнай абароны імя Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

З 1983 года па 1985 год праходзіў ваенную службу на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан. Служыў на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на пасадах першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, прадстаўляў Бярэзінскую выбарчую акругу № 61, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

Памёр 14 мая 2021 года[1].

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі