Ігар Сяргеевіч Шумілаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ігар Шумілаў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ігар Шумілаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Сяргеевіч Шумілаў
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1993(1993-10-20)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск)
Нумар 27
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 — 2017 Сцяг Беларусі Мінск 55 (1)
2012   Сцяг Беларусі Мінск-2 18 (1)
2017 — Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 34 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 снежня 2018.


Ігар Шумілаў (нар. 20 кастрычніка 1993, Азярцо, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Тарпеда».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. Другую палову сезону 2012 правёў у Другой лізе ў фарм-клубе «Мінск-2». У сезоне 2013 вярнуўся ў асноўную каманду, звычайна гуляючы за дубль. 24 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы увесь матч з мазырскай «Славіяй» (3:2). Усяго ў сезоне 2013 правёў 4 матчы ў аснове.

У сезоне 2014 стаў часцей прыцягвацца да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, але часам з’яўляўся на полі і ў стартавым складзе. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў аснове, выступаючы на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы.

У пачатку 2017 года стаў капітанам каманды, аднак у чэрвені 2017 года разарваў пагадненне з «Мінскам»[3]. У ліпені 2017 года папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, у чэрвені не гуляў з-за траўмы, а з верасня з’яўляўся на полі нерэгулярна.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Мінск Сцяг Беларусі 2 0
2011 дубль Мінск Сцяг Беларусі 28 0
2012 (1) дубль Мінск Сцяг Беларусі 17 5
2012 (2) Д3 Мінск-2 Сцяг Беларусі 18 1
2013 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 4 0
2014 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 17 1
2015 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 19 0
2016 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 10 0
2017 (1) Д1 Мінск Сцяг Беларусі 5 0
2017 (2) Д2 Тарпеда Сцяг Беларусі 15 1
2018 Д1 Тарпеда Сцяг Беларусі 19 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]