Іга Свёнтак
| | |
| Нарадзілася |
31 мая 2001[1][2][…] (25 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рэзідэнцыя | Рашын, Польшча |
| Рост | 176 см |
| Вага | 65 кг |
| Прафесійная кар’ера | 2016 — ц.ч. |
| Вядучая рука | правая |
| Удар злева | двухручны |
| Трэнер(ы) | Вім Фісет |
| Прызавыя грошы | 47 749 084 $[3] |
| Адзіночны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 440–106[3] |
| Тытулы | 23 WTA, 7 ITF |
| Найвышэйшы рэйтынг | 1 (4 красавіка 2022) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 1/2 фіналу (2022, 2025) |
| Францыя | перамога (2020, 2022, 2023, 2024) |
| Уімблдан | перамога (2025) |
| ЗША | перамога (2022) |
| Парны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 27–14[3] |
| Найвышэйшы рэйтынг | 29 (14 лютага 2022) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Францыя | фінал (2021) |
| ЗША | 2-і раўнд (2019) |
| Апошняе абнаўленне: 14 ліпеня 2025 года | |
Іга Наталля Свёнтак (польск.: Iga Natalia Świątek; нар. 31 мая 2001, Варшава, Польшча) — польская тэнісістка. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі (2020, 2022, 2023, 2024) у асабістым разрадзе, шэрагу іншых буйных прафесійных турніраў. Першая ракетка свету згодна рэйтынгу WTA (2022, 2023).
4 чэрвеня 2022 года Іга Свёнтак выйграла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, атрымаўшы перамогу ў 35-й гульні запар. 8 чэрвеня 2024 года ў трэці раза запар стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі.
Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — Томаш Свёнтак (нар. 1964), удзельнік Алімпійскіх гульняў 1988 года ў спаборніцтвах па акадэмічным веславанні. У Ігі ёсць старэйшая сястра Агата, якая таксама займалася тэнісам, але рана завяршыла кар’еру праз траўмы.
Некалькі гадоў з ёй працуе трэнер Петр Сежпутоўскі і спартыўны псіхолаг Дар’я Абрамовіч[4].
Іга Свёнтак — аматарка катоў, у яе ёсць чорная кошка па мянушцы Грапа[5]. Яна з задавальненнем чытае раманы Кена Фолета і слухае музыку. Перад матчамі яна слухае рок-музыку, асабліва Pearl Jam, Pink Floyd, Red Hot Chili Peppers і AC/DC. У вольны час яна слухае альтэрнатыўную музыку, джаз, соўл і поп-музыку[6]. Яна таксама з’яўляецца паклонніцай Тэйлар Свіфт[7], заяўляючы, што «калі я была маладзейшай і крыху заблыталася ў жыцці, калі я была падлеткам, калі я слухала [Свіфт], я не адчувала сябе самотнай. Акрамя таго, слухаючы яе песні, я вывучыла англійскую мову. Так што яна заўсёды была мне блізкай»[8][9]. У інтэрв’ю Tennis Channel яна назвала Мікаэлу Шыфрын добрым прыкладам для пераймання і сказала, што «вельмі паважае» яе[10]. Яна таксама згадала, што з’яўляецца паклонніцай актрысы Сандры Булак і яе фільмаў[11].
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Адзіночны рэйтынг |
Парны рэйтынг |
|---|---|---|
| 2024 | 2 | - |
| 2023 | 1 | |
| 2022 | 1 | |
| 2021 | 9 | 41 |
| 2020 | 17 | 75 |
| 2019 | 61 | 453 |
| 2018 | 175 | 1 097 |
| 2017 | 690 | |
| 2016 | 903 | |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Залаты «Крыж Заслугі» (2020) «за спартыўныя дасягненні і прасоўванне Польшчы на міжнароднай арэне»[12]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Munzinger Sport Праверана 27 мая 2022.
- 1 2 3 Olympedia — 2006. Праверана 27 мая 2022.
- 1 2 3 Player Profile // WTA website
- ↑ Ига Свёнтек — новая звезда мирового тенниса (руск.). www.novayapolsha.pl. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 15 кастрычніка 2020.
- ↑ French Open favorite Iga Swiatek is on a ‘Serena-like’ streak
- ↑ Iga. Igaswiatek.pl. Архівавана з першакрыніцы 11 May 2022. Праверана 2 June 2022.
- ↑ Swiatek shares her interests and how to deal with hate. sportkeeda.com (12 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 June 2022. Праверана 12 January 2022.
- ↑ Thompson, Scott (June 1, 2023). Tennis star Iga Swiatek says Taylor Swift helped her learn English, work through life: 'I didn't feel alone'. Fox News. Праверана July 11, 2023.
{{cite magazine}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ↑ Kane, David. Sorry, Midnights stans: Iga "Swiftie" Swiatek prefers Folklore and Evermore. Tennis.com (4 лістапада 2022). Праверана May 11, 2023.
- ↑ Fitzgerald, Matt. Iga Swiatek, Poland's tennis ace, has learned plenty from one of the best to hold ski poles, Mikaela Shiffrin—and vice versa. Tennis.com (3 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 January 2022. Праверана 13 January 2022.
- ↑ Iga zza kulisów życia. sport.interia.pl. Архівавана з першакрыніцы 17 June 2022. Праверана 12 April 2022.
- ↑ Oficjalna strona Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej / Aktualności / Ordery i odznaczenia / Prezydent odznaczył Igę Świątek oraz Tomasza Świątka(недаступная спасылка). www.prezydent.pl. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 23 кастрычніка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Тэнісісты паводле алфавіта
- Першыя ракеткі свету (жанчыны)
- Тэнісісткі Польшчы
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
- Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Уімблданскага турніру ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі