Ігнат Ігнатавіч Панкевіч (партызан)
| Ігнат Ігнатавіч Панкевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 12 (25) сакавіка 1905 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 лютага 1971 (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Ігна́т Ігна́тавіч Панке́віч (12 (25) сакавіка 1905, Смаленск — 16 лютага 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 (25) сакавіка 1905 года ў Смаленску. Паходзіў з рабочай сям’і[1]. Беларус[2]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут[1].
У 1922—1925 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1926—1932 гг. працаваў на камсамольскай і партыйнай рабоце ва Украіне. Член КПСС з 1932 года. У 1932—1941 гг. на партыйнай рабоце ў Маскве[1].
У час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года на фронце. У маі — чэрвені 1942 года знаходзіўся на Асобым беларускім зборы. З чэрвеня 1942 года ў партызанах: быў камісарам атрада, з снежня 1942 года — камісарам партызанскай брыгады імя С. М. Кірава, з чэрвеня 1943 да чэрвеня 1944 года — зноў камісарам атрада[1].
Пасля вайны выкладаў у Мінску. Памёр 16 лютага 1971 года[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (1944), Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені[2] і іншымі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Панкевіч Ігнат Ігнатавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты.
- ↑ а б Панкевич Игнатий Игнатьевич // Партизаны Беларуси
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Панкевіч Ігнат Ігнатавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты.
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Памерлі 16 лютага
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС