Ігнат Антонавіч Манькоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнат Антонавіч Манькоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1765
Дата смерці: 11 студзеня 1832(1832-01-11)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст

Ігнат Антонавіч Манькоўскі (каля 1765, Віцебшчына — 11 студзеня 1832) — беларускі публіцыст.

3 1783 на дзяржаўнай службе — саветнік Беларускага губернскага праўлення, віцебскі губернскі пракурор, віцэ-губернатар. 3 1817 у адстаўцы, жыў у сваім маёнтку Мілае каля Віцебска. Супрацоўнічаў у рускіх часопісах. У «Пісьме з Віцебска» («Сын Отечества», 1813) асуджаў агрэсію Напалеона, услаўляў гістарычны подзвіг народаў Расіі ў вайне 1812. У 1831 узнагароджаны залатым медалём Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу за конкурсны твор «Адказ на задачу, прапанаваную імператарскім Вольным эканамічным таварыствам: «Якім чынам лёгка і танна выправіць сялянскія пабудовы або зрабіць у іх карысныя ўдасканаленні?» (выд. 1833), у якім патрабаваў паляпшэння бытавых умоў сялян, выказваў каштоўныя думкі па пытаннях сельскай гаспадаркі, аховы прыроды. Публіцыстыка Ігната Манькоўскага вылучаецца эмацыянальнасцю, спавядальнасцю, шырынёй крутагляду. Мяркуюць, што пісаў і па-беларуску, некаторыя даследчыкі лічаць яго аўтарам «Энеіды навыварат».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
  • Кісялёў Г. Манькоўскі // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.