Ігнат Блажэй Лапацінскі
Ігнат Блажэй Лапацінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
мерк. ![]() | |||||||
![]() Любіч | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1722[1] |
||||||
Смерць |
16 снежня 1776[1] (54 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Лапацінскія | ||||||
Бацька | Лявон Лапацінскі[d] | ||||||
Маці | Рэгіна са Свянціцкіх[d] | ||||||
Жонка | Юдыта з Прозараў[d][1] | ||||||
Дзеці | Юзаф Лапацінскі[d], Ганна Яўгенія з Лапацінскіх[d], Матэвуш Яўстах Лапацінскі[d], Кацярына з Лапацінскіх[d], Марцін Тадэвуш Лапацінскі[d], Тадэвуш Лапацінскі[d] і Мікалай Лапацінскі[d] | ||||||
Дзейнасць | пісьменнік |
Ігнат Блажэй Станіслаў Лапацінскі (польск.: Ignacy Błażej Stanisław Łopaciński; 2 лютага 1722, Лапаціна, Мсціслаўскае ваяводства — 16 снежня 1776) — пісьменнік, ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын Лявона Лапацінскага і Рэгіны са Свянціцкіх. Меў братоў Яна Дамініка, біскупа жамойцкага, і Мікалая Тадэвуша, ваяводу берасцейскага.
Вучыўся ў Мсціславе, Каралеўцы, Вільні, Варшаве.
Суддзя гродскі браслаўскі (1753), пісар скарбовы літоўскі (1761). Выбіраўся паслом на сеймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
Памёр у Вільні на шляху да сойма 1776 года, пахаваны ў касцёле Святога Якуба.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У 1752 годзе ажаніўся з Юдытай з Прозараў, дачкой войскага ковенскага Станіслава Прозара і Ружы з Сіруцяў. Заснавальнік пісарскай лініі Лапацінскіх з сядзібай у Ёдах.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар сатырычнай камедыі на палітычныя тэмы «Перакіньчык» (распаўсюджвалася ў рукапісах), рэлігійных твораў, мемуараў; пераклаў з лацінскай на польскую мову трагедыі езуіта А. Кляуса (Вільня, 1751).
Зноскі
- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 191. — ISBN 978-83-65880-76-5
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
- Пісары скарбовыя літоўскія
- Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1722 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім ваяводстве
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 1776 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя ў Вільнюсе
- Лапацінскія
- Асобы
- Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага
- Перакладчыкі з лацінскай мовы
- Перакладчыкі на польскую мову
- Сатырыкі Беларусі
- Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Суддзі гродскія браслаўскія
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне