Ігнат Дуброўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Дуброўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 жніўня (4 верасня) 1906 ці 1906[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2003[1][2]
Грамадзянства
Дзеці Тамара Ігнатаўна Чарняўская
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, эканаміст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Ігнат Дуброўскі (літ. псеўданім), сапр. Ігнат Цімафеевіч Чарняўскі (нар. 4 верасня 1906, в. Дуброва, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 2003; Іншыя псеўданімы: І.Сярмяжны) — беларускі празаік, паэт, нарысіст. Навуковец у галіне сельскай гаспадаркі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937). Заслужаны работнік культуры БССР (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў загадчыкам магазіна спажывецкай кааперацыі ў сваёй вёсцы, справаводам сельсавета, загадчыкам аддзела прапаганды, затым сакратаром райкома камсамола ў Астрашыцкім Гарадку. У 1928—1929 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках (1931) і аспірантуру пры Усесаюзным інстытуце эканомікі сельскай гаспадаркі ў Маскве (1937). Працаваў намеснікам дырэктара гэтага інстытута па навучальнай частцы. З 1937 г. — загадчык сектара аграрных праблем Інстытута эканомікі АН БССР.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны з сям’ёй у Пензу, дзе працаваў начальнікам упраўлення абласнога зямельнага аддзела. 27 лістапада 1941 г. пайшоў на фронт, камандаваў батарэяй, удзельнічаў у баях пад Масквой. Быў камадзірам батарэі 10 артылерыйскага палка 338 стралковай дывізіі. Як бачна з дакументаў «Донесение о потерях», якія знаходзяцца на сайце «Память народа» лейтэнант Чярняўскі І. Ц. прапаў без вестак 4 красавіка 1942 года ў баі пад Вязьмай. Але ён не прапаў. А быў кантужаны і ў непрытомнасці трапіў у фашысцкі палон, дзе стаў адным з арганізатараў падпольных груп, якія вялі прапаганду сярод палонных, каб прадухіліць іх уступленне ў здрадніцкую армію, што фарміравалася фашыстамі з рускіх палонных. 2 мая 1945 г. быў вызвалены з канцлагера для палонных савецкіх афіцэраў у Франкфурце-на-Майне. Згодна Загада Галоўнага упраўлення кадраў узброенных сіл Саюза СССР № 02602 ад 15 лістапада ў адносінах яго быў адменены загад аб выключення з спісаў афіцераў, якія загінулі, ці прапалі без вестак. І як бачна з дакументаў, да гэтага ён прайшоў спецправерку і быў адпраўлены ў 5-ю запасную стралковаю дывізію Чырвонай Арміі.

У 1946—1976 — зноў загадваў сектарам аграрных праблем Інстытута эканомікі АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1951).

З 1937 па 1976 г. займаўся навуковай працай. Даследаваў эканоміку сельскай гаспадаркі Беларусі. Аўтар шэрагу навуковых прац па праблемах развіцця сельскай гаспадаркі, працы сельскагаспадарчай тэматыкі падпісваў сапраўдным імем.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершамі ў 1927 годзе. Да літаратурнай працы вярнуўся пасля вайны, пачаў пісаць празаічныя творы, нарысы. Аўтар аповесцей «Зямля маладзее» (1952), «Зямныя вузлы» (1967), зборнікаў апавяданняў «Радня» (1954), «Паўз самыя вокны» (1961) і нарысаў «Светлы шлях» (1959), «Да долі чалавечай» (1970), «Гамоніць Палессе» (1977), «На новыя кругі» (1980), «Час сеяць і час жаць» (1982), «Красна хата не толькі пірагамі» (1988). Аўтар крытычнага даследавання нарыса «Нялёгкі хлеб» (1990). Пачынальнік аналітычнага нарысу ў беларускай літаратуры.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Пакінуў дачку Тамару Чарняўскую (нар. 1934), якая стала архітэктарам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Творы па эканімікі сельскай гаспадаркі[правіць | правіць зыходнік]

  • За сталинские урожаи в колхозах БССР: Из опыта борьбы передовых колхозов и стахановцев за высокие урожаи / И.Чернявский, С.Миклуш, К.Гончаров. — Мн. : Изд-во Акад. наук БССР, 1939. — 39 с.
  • Колхозы Туровского района / И.Чернявский. — Мн. : Гос. изд-во БССР. Ред. с.-х. лит., 1940. — 86с. — (Библиотека стахановского опыта)
  • Агротехника ефремовских звеньев и передовых колхозов по зерновым культурам / И. Г. Власенко, Д. И. Ладысев. — Минск : Издательство Академии наук БССР, 1940. — 39с.
  • Успехи в работе Фанипольской МТС. — Мн. : Гос. изд-во БССР, 1946. — 38с.
  • Перспективы свеклосеяния и развития сахарной промышленности в БССР. — Мн. : Изд-во Акад. наук, 1948. — 55 с.
  • Организация труда в колхозах. — Мн. : Изд-во Акад. наук Бел. ССР, 1951. — 40 с.
  • "…Белорусская ССР: очерки экономической географии / [Е. Я. Соболев и др.]. — Минск : Издательство Академии наук БССР, 1953. — 430, [2] с., [1] л. карт.
  • Как исчислить производственные затраты в колхозе: Стеногр. лекции, прочит. на респ. семинаре экономистов. — Мн., 1956. — 45 с.
  • Белорусская ССР / [Ф. С. Мартинкевич и др. — Москва : Географгиз, 1957. — 486с.
  • "…Экономическая эффективность известкования кислых почв / И. Т. Чернявский, В. А. Гусаков. — Мн. : Изд-во Акад. с.-х. наук БССР, 1959.
  • Nams saules pusē: [tulkojums no baltkrievu valodas] / [sastādījis Česlavs Kindzulis]. — Rīgā : Latvijas valsts izdevniecība, 1960. — 340с.
  • Экономическая оценка земель и внедрение хозрасчета в колхозах / И. Т. Чернявский, Л. Н. Суровый. — Мн. : Гос. изд-во с.-х. лит. БССР, 1962. — 34c.
  • Экономическая оценка земель и ее применение в сельском хозяйстве / А. Г. Медведев, Л. Н. Суровый, И. Т. Чернявский. — Мн. : Урожай, 1964. — 74 с. иги
  • Основные направления капитальных вложений в сельское хозяйство / Ин-т экономики АН БССР. — Мн.: 1974. — 322с.

Асобныя літаратурныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Лісты на волю / Польская камсамолка. — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Юндзетсектар, 1932. — 146 с.
  • Размова па шчырасці: Дыскус. нарысы / у саўт. — Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1935. — 104,с.
  • Зямля маладзее: Аповесць. — Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі. Рэд.маст.літ., 1952. — 270с.
  • Радня: Апавяданні. — Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі. Рэд.маст.літ., 1954. — 187с.
  • Святлы шлях: Нарыс. — Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1959. — 183с.
  • Паўз самыя вокны: апавяданні. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1961. — 238с.
  • Зямныя вузлы: Аповесць. — Мн. : Беларусь, 1967. — 240 с.
  • Да долі чалавечай: нарыс-хроніка. — Мінск : Беларусь, 1970. — 147с.
  • Гамоніць Палессе: [нарысы]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 284 с.
  • На новыя кругі: нарысы / Ігнат Дуброўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 253, [2] с.
  • Час сеяць і час жаць: Нарысы. — Мн. : Маст.літ., 1982. — 191с. — (Рэспубліка. Час. Людзі)
  • Щедрые аисты: Очерки: Пер. с белорус. — М. : Сов.писатель, 1985. — 380, [2] с.
  • Вясёлка над полем: нарысы, публіцыстыка / Іван Васільеў [і інш.]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — 318, [2] с. — (Рэспубліка. Час. Людзі)
  • Ніве і хлебу: паэзія, проза / [укладанне А. Рыбака, К. Цвіркі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — 462 с.
  • Красна хата не толькі пірагамі: Нарысы. — Мн. : Маст.літ., 1988. — 421с.
  • Нялёгкі хлеб: Літаратуразнаўства / Ігнат Дуброўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 291с.
  • Гаснуць вулканы: Дак. раман / Ігнат Дуброўскі. — Мн. : Маст. літ., 1997. — 318 с.

Літаратурныя творы ў зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускі савецкі нарыс: у 2 т. / [рэдкалегія: У. Юрэвіч (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977
  • Сучаснік: нарысы, публіцыстыка, хроніка / [укладальнік А. Казловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 237с., іл.
  • Сучаснік ― 82: нарысы, публіцыстыка, хроніка / [укладальнік М. Гіль. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1982. — 237с.
  • Сучаснік ― 84: нарысы, публіцыстыка, хроніка / [укладальнік С. Алексіевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — 204с.
  • Сучаснік ― 85: нарысы, публіцыстыка, хроніка / [укладальнік В. Супрунчук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 252с.
  • Сучаснік ― 86: нарысы, публіцыстыка, хроніка / [укладальнік В. Супрунчук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — 300с.
  • Сучаснік ― 87: нарысы, публіцыстыка, хроніка / [укладальнік В. Супрунчук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 317с.
  • Сучаснік ― 89: нарысы, інтэрв’ю, публіцыстыка / [укладальнік В. Супрунчук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 342с.
  • Зона бяды: пісьменнікі, вучоныя, публіцысты пра экалогію / [укладальніца Т. Чабан. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 364с.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 11 ліпеня 2022.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 5 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]