Ігнат Мікалаевіч Даніловіч
| Ігнат Мікалаевіч Даніловіч | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 28 жніўня (8 верасня) 1788 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1843 (54 гады) |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | гісторык |
| Навуковая сфера | гісторыя дзяржавы і права[d] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар кананічнага і грамадзянскага права[d][1] |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Подпіс |
|
Ігнат Мікалаевіч Даніловіч (28 жніўня (8 верасня) 1788, Грынявічы Вялікія[d], Карона Каралеўства Польскага — 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1843, Есенік) — гісторык права і археограф. Адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў ВКЛ. Прафесар (1822 г.).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сям’і беларускага ўніяцкага святара. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1812), дзе ў 1814—1824 гадах выкладаў права. Пасля раскрыцця таварыства філаматаў звольнены з працы, пакінуў Вільню, бо яму забаронена жыць на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў. У 1825—1829 гадах прафесар Харкаўскага ўніверсітэта, у 1830—1835 гадах працаваў Санкт-Пецярбургу ў камісіі М. М. Спяранскага па падрыхтоўцы збору мясцовых законаў для заходніх губерняў. У 1835—1842 гадах выкладаў права ў Кіеўскім Імператарскім універсітэце св. Уладзіміра і Маскоўскім універсітэтах.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Як вучоны і грамадзянін сфарміраваўся ў часы вучобы і працы ў Віленскім універсітэце ў вольналюбівым патрыятычным асяроддзі, у якім панавала глыбокая павага і цікавасць да мінуўшчыны краю. Займаўся зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніц па гісторыі беларуска-літоўскіх губерняў. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута ВКЛ 1529 (у 1841 г. апублікаваны А. Т. Дзялынскім у «Зборы літоўскіх законаў ад 1389 да 1529»). У працы «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1837) даў характарыстыку гістарычнага развіцця права ў беларуска-літоўскіх губернях, першы спрабаваў высветліць яго крыніцы і сувязь са старажытнарускім і заходнееўрапейскім заканадаўствам, сцвярджаў пра самабытнасць права ВКЛ. Упершыню апублікаваў беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. паводле рукапісу 1519 г., які ў 1822 г. разам з М. К. Баброўскім выявіў у бібліятэцы Супрасльскага манастыра; перавыдадзены асобна пад назвай «Летапісец Літвы і руская хроніка»[3] (1827), Працы Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (1840)[4] і «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841) далі пачатак навуковым даследаванням беларуска-літоўскага летапісання. Сваімі публікацыямі канчаткова развеяў сумненні асобных вучоных пра існаванне ў ВКЛ летапісання і даказаў, што беларусы і літоўцы ўжо ў XV ст. мелі сваіх гісторыкаў. Разам з М. А. Абаленскім падрыхтаваў і выдаў «Кнігу пасольскую метрыкі Вялікага княства Літоўскага» (Т. 1, 1843). У «Скарбніцы грамат» (Т. 1 — 2, 1860—1862, выдадзены Я.Тышкевічам у Вільні) апісаў, пераказаў змест і часткова апублікаваў каля 2500 розных пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы ад выпісак з Герадота да актаў 1569 года. Марыў пра адраджэнне літоўска-беларускай дзяржавы і мовы Статутаў ВКЛ.
Зноскі
- ↑ а б Шевырёв С. П. История императорского Московского университета — М.: Университетская Типография, 1855. — С. 562.
- ↑ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/danilowicz-ignacy/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Daniłowicz I. Latopisiec Litwy i kronika ruska : z rękopisu sławiańskiego przepisane. — Wilno, 1827.
- ↑ Данилович И. О литовских летописях. — Санкт-Петербург, 1840.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991: Энц. даведнік: У 10 т. Т.1. — Мн:, 2003. — ISBN 985-6374-04-9.
- Улащик, Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания / Н. Н. Улащик. — М.: Наука, 1985.
- Улащик, Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода / Н. Н. Улащик. — М.: Наука, 1973.
- Чамярыцкі, В. Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 688 с.: іл. — С. 576. — ISBN 985-11-0041-2.
- Чамярыцкі, В. Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 576. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Церашковіч, П. Падляшане, якія разбудзілі беларусаў // Наша гісторыя, № 3, 2018, с. 44—47. — ISBN 2617—2305.
- Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 262. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Даніловіч Ігнат Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1788 годзе
- Нарадзіліся ў Бельскім павеце (ВКЛ і Рэч Паспалітая)
- Памерлі 12 ліпеня
- Памерлі ў 1843 годзе
- Памерлі ў Аўстрыйскай імперыі
- Выкладчыкі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі МДУ
- Дактары кананічнага і грамадзянскага права
- Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Расійскай імперыі