Ігнат Ходзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнат Ходзька
Ignacy Chodźko.PNG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 29 верасня 1794(1794-09-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 жніўня 1861(1861-08-01) (66 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: польская мова
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ігнат Ходзька (польск.: Ignacy Chodźko; 29 верасня 1794, с. Заблошчына, цяпер Вілейскі раён — 1 жніўня 1861, маёнт. Дзявенты Віленскай губ., цяпер частка в. Навасады Вілейскі раён) — пісьменнік і паэт.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 10-гадовым узросце пачаў вучыцца ў Барунскай базыліянскай школе, у 1810 адтуль перайшоў у Віленскі ўніверсітэт, які скончыў са ступенню кандыдата філасофіі. Пасля смерці бацькоў І. Ходзька зблізіўся са сваім дзядзькам Янам Ходзькам, вядомым драматургам, заснавальнікам масонскіх лож у Вільні і Мінску, які ў Варшаве ўвёў І. Ходзьку ў колы масонаў і літаратараў. Прыняты ў Таварыства шубраўцаў, дзе быў вядомы пад імем «рыфмаплёта», І. Xодзька апублікаваў у «Wiadomosci brukowe» некалькі артыкулаў, якія і дагэтуль лічацца дасціпнейшымі творамі тагачаснай польскай літаратуры. Тым часам у часопісе «Dziennik Wilenski» друкаваліся і яго вершы (некаторыя перакл. на руск.: «Паэзія славян» Гербеля). Спачатку І. Ходзька — прыхільнік строгага класіцызму ў літаратуры, пасля, пад уплывам А. Адынца і Ю. Корсака, рамантык — пісаў аповесці і паэтычныя аповеды.

Ажаніўшыся з дачкою Міхала Мацкевіча, І. Ходзька ў 1826 г. паступіў на службу па кіраванні Радзівілаўскімі маёнткамі і з гэтага часу займаў разнастайныя грамадскія пасады: працяглы час быў ганаровым папячыцелем вучылішчаў Свянцянскага павета, у 1858 г. быў членам і віце-прэзідэнтам Камітэта па паляпшэнні побыту сялян Віленскай губ., у 1861 г. — абраны міравым пасярэднікам.

Памёр 1 жніўня 1861 года ў маёнтку маёнт. Дзявенты. Пахаваны ў радавым склепе-пахавальні на могілках в. Войстам.

Зяцем Ігната быў Густаў Чаховіч.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая аповесць І. Xодзькі, пад назвай «Poddany» (Прыгонны), была надрукавана ў 1829 г. і звярнула на сябе ўсеагульную ўвагу; за ёй услед выйшаў цэлы шэраг іншых аповесцей («Samowar», «Ranek przed slubem», «Brzegi Wilii» і інш.). У 1842 г. у Вільні пачаў выходзіць збор аповесцей І. Xодзькі, пад назвай «Obrazy Litewskie» (Літоўскія малюнкі), якіх да 1850 г. выйшла пяць серый. У 1847 г. з'явілася вядомая аповесць «Domek mojego dziadka», у якой І. Xодзька апісаў сваё дзяцінства (перакл. на руск.: Истор. Веснік, 1880, т. I). Не меншую вядомасць атрымала аповесць «Pamiętniki kwestarza» (Запіскі квестара, 1851; перакл. на руск.: Истор. Вестн., 1880, т. II; бел. перакл. урыўкаў), «Podania Litewskie» (Літоўскія падданні, 1852 і 1854) і «Dwie konwersacye z przeszlosci» (Дзве гутаркі з мінулага), сціслы арыгінальны нарыс польскай літаратуры. Апроч пералічаных твораў, вядомых сваім поспехам, І. Ходзьку належыць аўтарства шэрагу аповесцей: «Jubilensz», «Duch opiekunezy», «Autor swatem», «Panna respectowa» (1851), «Dworki na Antokolu» (1854), «Zegota z Milanowa Milanowski» (1854), «Pustelnik w Proniunach» (1858) і інш., а таксама элегія «Rocznica» (Гадавіна) — сум І. Ходзькі па памерлай дачцэ.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Успаміны квестара: (фрагметны з аповесці) // Край = Kraj: Дыялог на сумежжы культур. Магілёў, 2000.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Полаўцаў
    • Rogalski L. Historija literatury polskiej. 1840;
    • «Encyklopedya powszechna» Orgelbranda, t. III.