Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі
Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 1856 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (13) сакавіка 1881 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
![]() |
Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі (жнівень 1855, паводле інш. звестак восень 1856, в. Калінаўка, цяпер Клічаўскага раёна — 1 сакавіка 1881) — рэвалюцыянер-нарадаволец, тэрарыст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і дробнамаёнткавага шляхціча-каталiка Яўхіма Грынявіцкага герба Прагоня. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Беластоцкай гімназіі. Студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (1875—1880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2). Паводле народавольца Льва Ціхамірава(руск.) бел. (1852—1923), Грынявіцкі «называў сябе літвінам»[1].
У маі 1880 года Грынявіцкі пакідае інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, ператвараецца ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка А. С. Барэйшу. Уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 1880—1881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага адбыўся сход арганізатараў замаху на расійскага цара Аляксандра II. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…»
1 сакавіка 1881 года бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна паранены.
Адрасы ў Санкт-Пецярбургу[правіць | правіць зыходнік]
- Першая палова студзеня — 1 сакавіка 1881 года — Прыбытковы дом — Сімбірская вуліца, 59 (цяпер вул. Камсамола, в 49).
Зноскі
- ↑ Тихомиров Л. А. Воспоминания Льва Тихомирова. / Предисл. В. И. Невского, вступ. ст. В.Н. Фигнер(руск.) бел.. — Центрархив. — Москва; Ленинград: Госиздат, 1927. — С. 319, 366, 493. — 515 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.5., Мн. «Беларуская энцыклапедыя», 1997, С.484
- Уладзімір Арлоў, Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі. Мн., 1992