Ігнацы Гелгуд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнацы Гелгуд
польск.: Ignacy Giełgud
POL COA Giełgud.svg
Герб «Гелгуд»(польск.) бел.
Стражнік вялікі літоўскі
23 снежня 1789 — 1793
Папярэднік: Юзаф Юдзіцкі
Пераемнік: Людвік Гелгуд
 
Дзейнасць: інжынер у грамадзянскім будаўніцтве
Нараджэнне: XVIII стагоддзе
Смерць: 13 чэрвеня 1807(1807-06-13)
Род: Гелгуды(руск.) бел.
Бацька: Антоні Ануфрый Гелгуд
Маці: Караліна Тэадора з Аскеркаў
 
Ваенная служба
Званне: генерал-лейтэнант
Бітвы: Вайна 1812 года
Паўстанне 1794 года
 
Узнагароды:
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Ігнацы Гелгуд (польск.: Ignacy Giełgud; ? — 13 чэрвеня 1807, г. Гнеў) — стражнік вялікі літоўскі ў 17891793, Генерал дывізіі Арміі Герцагства Варшаўскага(польск.) бел.[1], заслужаны палітычны дзеяч і ваенны з Літвы[2]. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ігнацы Гелгуд быў паслом Жамойцкага староства на Чатырохгадовы сойм у 1788 годзе[2][3] і членам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі[2]. Палкі прыхільнік рэформы. Ён быў удзельнікам змовы, падрыхтоўкі пачатку паўстання Касцюшкі ў Літве[4]. 24 красавіка 1794 абраны ў Найвышэйшую Літоўскую Раду[2]. У званні генерал-лейтэнанта ваяваў у паўстанні Касцюшкі 1794 года, нягледзячы на членства ў Радзе.

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай выкліканы на дуэль былым фаварытам(руск.) бел. расійскай імператрыцы Кацярыны II Платонам Зубавым(руск.) бел., які знаходзіўся ў Варшаве.

Падчас кампаніі 1806 маршал Іаахім Мюрат даручыў яму арганізацыю войскаў у Варшаўскім дэпартаменце]. 13 сакавіка 1807 прыняў камандаванне дывізіяй пасля ранення Яна Генрыка Дамброўскага(руск.) бел. і праводзіў аблогу Гданьска(руск.) бел.. Памёр ад нягод вайны і ран.

Азначаны ў 1807 Крыжам ордэна Ганаровага легіёну і ў 1792 атрымаў Ордэн Белага Арла і Ордэн Святога Станіслава.

Зноскі

  1. Henryk P. Kosk, generalicja polska, t. I, Pruszków 1998, s. 151.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Гелгуд Игнатий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
  3. Kalendarzyk narodowy y obcy na rok … 1792. …, Warszawa 1791, s. 320.
  4. Bartłomiej Szyndler(польск.) бел., Powstanie kościuszkowskie 1794, Warszawa 1994, s. 116.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • H. P Kosk, Generalicja polska, t. 1 wyd.: Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków 1998