Ігнацій Івіцкі
Ігнацій Івіцкі | |
---|---|
польск.: Ignacy Iwicki | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1783 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1823 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | тэалогія, філасофія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Ігнацій Івіцкі (31 ліпеня 1783 г., Упіта, Літва – 3 лістапада 1823 г., Косава (Гуцульшчына), Украіна) – педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі, каталіцкі святар, езуіт.
У Таварыства Ісуса ўступіў 18 жніўня 1800 г. у Полацку, тамсама быў асвечаны на ксяндза 25 студзеня 1812 г. Доктар тэалогіі і магістар вольных навук Івіцкі спачатку выкладаў рыторыку ў езуіцкіх навучальных установах: у Оршы (1806-1808) і Мсціславе (1808-1809).
Пасля адкрыцця ў Полацку езуіцкай акадэміі выкладае там свецкую (1813-1814) і царкоўную рыторыку (1814-1819), а таксама лацінскую, французскую і польскую літаратуру і ўсеагульную гісторыю (1819-1820). (Змест асноўных курсаў, якія выкладаў І.Івіцкі падаецца Т.Б.Бліновай[1] і Я.М.Гіжыцкім[2].) Быў адным з рэдактараў “Полацкага штомесячніка” і публікаваў у гэтым часопісе свае філасофскія працы.
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі – святар у Бжозаве (польскае Падкарпацце) (1820-1821), Падкамені (Львоўшчына) (1821-1822) і Косаве (1822-1823).
Зноскі
- ↑ Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – C.168-170.
- ↑ Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – s. 86, 104, 106.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – 427 с.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1783 годзе
- Нарадзіліся ў Троцкім ваяводстве
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1823 годзе
- Памерлі ў Івана-Франкоўскай вобласці
- Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
- Выкладчыкі Аршанскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума
- Гісторыя Полацка
- Адукацыя ў Полацку
- Ордэн езуітаў
- Езуіты Беларусі