Перайсці да зместу

Ігнацій Баганосец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ігнацій Баганосец
грэч. Ιγνάτιος ο Θεοφόρος
епіскап
69 — 107
Папярэднік Evodius[d]
Пераемнік Herodion of Antioch[d]

Дзейнасць багаслоў, прэсвітар
Нараджэнне каля 35[1]
Смерць магчыма 108
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігнацій Баганосец (каля 30 года, Сірыя, Старажытны Рым — 20 снежня каля 107 года, Рым) — адзін з першых сведкаў Хрыста. Біскуп Антыёхіі.

Яго называлі Тэафорас (стар.-грэч.: Θεοφόρος) — «той, хто нясе Бога», або «несены Богам», звязваючы гэта з тым, што ён быў тым дзіцем, якога Хрыстос, узяўшы на рукі, паставіў перад вучнямі са словамі: «Хто прыме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае» (гл. Мк 9, 36–37).

Быў вучнем святога Яна Багаслова і на працягу сарака гадоў з’яўляўся біскупам Антыёхіі, у той час значнага горада ў Малой Азіі на тэрыторыі сучаснай Турцыі.

Пры цэзары Траяне быў асуджаны на смерць і разам з іншымі хрысціянамі высланы ў Рым. Падчас гэтага падарожжа ён напісаў сем «святых лістоў», у якіх звяртаўся да хрысціянскіх супольнасцяў у розных гарадах. Менавіта ў гэтых лістах упершыню з’яўляецца паняцце «Каталіцкі Касцёл». Ён таксама пісаў сваім братам у веры. У сталіцы імперыі на арэне Калізея быў аддадзены на разарванне дзікім звярам[2].

Зноскі

  1. St Ignatius of Antioch // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Святы Ігнацый з Антыёхіі, біскуп і мучанік