Ігнацій Бжазоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнацій Бжазоўскі
польск.: Ignacy Brzozowski
Дата нараджэння 1 лютага 1750(1750-02-01)
Дата смерці 5 лютага 1820(1820-02-05) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера рыторыка
Месца працы
Навуковае званне

Ігнацій Бжазоўскі (польск.: Ignacy Brzozowski, 1 лютага 1750, Літва — 5 лютага 1820, Полацк) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

У Таварыства Ісуса ўступіў 15 жніўня 1766 г. у Нясвіжы[1]. Склаў апошнія зарокі 2 лютага 1784 г. Прафесар рыторыкі ў Оршы (з невялікімі перапынкамі, 1784—1794), рэгент канвікта ў Віцебску (1786). З 1794 па 1803 гг. — магістр навіцыяту ў Полацку. У 1803—1809 гг. — інструктар ІІІ прабацыі ў Оршы, а ў 1809—1812 гг. — рэктар Віцебскага езуіцкага калегіума. У 1813—1814 гг. — сакратар Полацкай езуіцкай акадэміі[2].

Пакінуў у рукапісе гісторыю езуіцкага ордэна на Беларусі (захоўваецца ў Архіве Таварыства Ісуса ў Кракаве)[1].

Памёр у Полацку 5 лютага 1814 г.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J. M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.