Ігнацій Навумавіч Гранат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ігнацій Навумавіч Грана́т (31 ліпеня (12 жніўня) 1863, Магілёў — 29 снежня 1941, Масква) — расійскі выдавец, заснавальнік (разам са старэйшым братам Аляксандрам Навумавічам) знакамітага выдавецтва «Гранат».

Нарадзіўся ў сям'і адэскага купца Навума (Нахіма Ківавіча Граната. Скончыў юрыдычны факультэт МДУ, затым быў там жа прафесарам палітычнай эканоміі. Аўтар шэрагу ўласных кніг палітэканамічнага і юрыдычнага кірунку — напрыклад, «Да пытання аб абеззямельванні сялянства ў Англіі» (1908).

Браты Гранат былі не толькі выдаўцамі, але і рэдактарамі выпусканых кніг. У 1891—1903 гг. выйшлі першыя 6 выданняў у 8-9 тамах, у 1910—1948 гг. — 7-е перапрацаванае выданне ў 58 тамах, у 1917—1948 гг. — тамы 34-58. Выдаючы «Энцыклапедычны слоўнік Гранат», спрыялі непасрэдны стварэнню расійскіх энцыклапедый, і ўскосна пазней — савецкіх. У 1908 годзе з імі супрацоўнічаў У. І. Ленін.[1]

І. Н. Гранат пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Зноскі

  1. Сергей Владимирович Белов, Артур Павлович Толстяков. Русские издатели конца XIX-начала XX века. Наука, Ленингр. отд-ние, 1976, 168 с.; стр. 151—153

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белов, С. В. Братья Гранат / С. В. Белов. — Москва : Книга, 1982. — 96 с.
  • Выпускнікі і навучэнцы Магілёўскай мужчынскай гімназіі 1809—2009 : біябібліяграфічны даведнік / Установа культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры; складальнікі : Л. Я. Гурковіч, Т. М. Калініна. — 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае. — Магілёў, 2009. — С. 29-30.
  • Деятели СССР и революционного движения России: энциклопедический словарь Гранат. — репринтное издание. — Москва, 1989. — С. 799.
  • История могилевского еврейства : люди и документы : научно-популярные очерки и жизнеописания : в 2 кн. / составитель А. Литин. — Минск, 2002. — Кн. 1. — С. 228—229.
  • Левский, А. Братья Гранат / А. Левский // Могилевская правда. — 1998. -8 августа. — С. 14.
  • Мельнікаў, М. Браты — энцыклапедысты / М. Мельнікаў // Магілёўская праўда. — 1984. — 13 снежня.
  • Мельнікаў, М. Подзвіг нашых землякоў / М. Мельнікаў // За камуністычную працу (Магілёў). — 1982. — 22 красавіка.
  • Яновіч, М. Ігнацій Гранат. Працаваў за цэлы інстытут / М. Яновіч // Народная воля. — 2004. — 15 верасня. — С. 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]