Ігральныя карты

Ігральныя карты — прамавугольныя аркушы кардону або тонкага пластыку, якія выкарыстоўваюцца для картачных гульняў. Поўны набор ігральных карт для гульні называецца калода карт. Карты таксама выкарыстоўваюцца для пасьянсаў, фокусаў і варажбы.
На адным баку карты (адкрытым) — твары надрукавана яе значэнне, закрыты бок плечы аформлены аднолькава для ўсіх картаў калоды.
Для большасці сучасных гульняў выкарыстоўваецца звычайная (французская) калода або яе ўрэзаны варыянт. Для шмат якіх гульняў выкарыстоўваюць асаблівыя калоды. Сярод такіх гульняў вылучаюць калекцыйныя картачныя гульні.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першыя калоды[правіць | правіць зыходнік]


Першыя ігральныя карты з’явіліся ва Усходняй Азіі. У Кітаі і Карэі карты згадваліся ўжо ў XII стагоддзі. Існуюць таксама і больш раннія згадкі гульні, у якой выкарыстоўваліся даўгаватыя аркушы — яны адносяцца да перыяду праўлення ў IX стагоддзі дынастыі Тан (618—917 гг.) Да з’яўлення папяровых карт кітайцы і японцы выкарыстоўвалі плоскія даўгаватыя таблічкі з дрэва, бамбука або нават са слановай косці. Распаўсюджваючыся ў розных культурах, калоды прымалі розныя формы і выгляд. У Індыі гулялі круглымі картамі, якія называліся ганджыфа. У сярэднявечнай Японіі ў часы сёгуната была распаўсюджаная картачная гульня Ута-гарута, у якасці калоды ў ёй выкарыстоўваліся ракавіны мідый — на іх былі намаляваны сцэны побыту, часы года і сцэны вершаў.
Распаўсюджванне ў Еўропе[правіць | правіць зыходнік]
Няма дакладных звестак, калі карты патрапілі ў Еўропу. Мяркуецца, што шлях распаўсюджвання ігральных карт быў наступным: Кітай — Індыя — Персія — Егіпет — Еўропа. Доўгі час «імпарт» праз арабскія краіны, як і ўдзел мусульман у развіцці картачных гульняў, адмаўлялі. Аднак пазней было ўстаноўлена, што паслядоўнікі ісламу не толькі гулялі ў картачныя гульні, але і стварылі ўласную калоду. Арабы (а дакладней, арабскія купцы і маракі), як правіла, з’яўляліся звычайнымі пасярэднікамі запазычанняў з Кітая. Карты мамлюкаў шмат у чым нагадвалі таро: 56 малодшых арканаў і 22 старэйшыя козыры дзяліліся на чатыры масці — мячы, кіі, кубкі і пентаклі (таксама вядомыя як дыскі і манеты). Забарону Карана на стварэнне вобраза людзей мамлюкі выконвалі і таму наносілі на карты толькі строгія геаметрычныя арнаменты — арабескі.
Першыя згадкі ігральных карт на тэрыторыі Еўропы адносяцца да XIV стагоддзя. Існуе запіс у хроніцы горада Берн ад 1367 года, які паведамляе пра забарону карт. У 1370 годзе з’явілася слова naipes (ігральныя карты) у іспанскай кніжцы з вершамі. З 1377 года пачашчаюцца згадкі пра карты (часцей за ўсё ў сувязі з забаронамі). Самы аб’ёмны аповед з’явіўся ў тым жа годзе з-пад пяра манаха ў горадзе Фрайбург[1]. У сярэдзіне XVI стагоддзя англійскія арыстакраты не бянтэжацца прысутнасці на парадным партрэце ігральных карт, пра гэта сведчыць карціна Майстра графіні Уорык (?) «Партрэт Эдварда Віндзара, 3-га барона Віндзара, яго жонкі, Кэтрын дэ Вер, і іх сям’і», якая адносіцца да 1568 года. Лічыцца, што кожная фігура ў картах уяўляе пэўнага гістарычнага персанажа[2]:
- Цар Давід — кароль пік.
- Афіна, багіня мудрасці — дама пік.
- Аляксандр Македонскай — кароль трэфаў.
- Аргіна, (магчыма анаграма лацінскага Regina — каралева) — дама трэфаў.
- Юлій Цэзар — кароль звонак.
- біблейская Рахіль — дама звонак.
- Карл Вялікі — кароль чырваў.
- Алена Траянская — дама чырваў.
З’яўленне карт у Расіі адносіцца да царавання Фёдара Іванавіча. Згодна з улажэннем цара Аляксея Міхайлавіча ад 1649 года, картачныя гульні лічыліся вялікім злачынствам, за якое належала клеймаваць распаленым жалезам і вырываць ноздры. Пры цары Пятры стаўленне да карт паляпшаецца, адкрываецца іх вытворчасць на дзвюх невялікіх мануфактурах у Маскве, хоць сам Пётр гуляў у іх вельмі рэдка. Гандаль ігральнымі картамі зрабіўся крыніцай немалых даходаў. Пры Аляксандры I увялі манаполія на вытворчасць ігральных карт (захавалася да 1917 года), прычым прыбытак накіроўваўся на ўтрыманне ведамства імператрыцы, якое апекавала дзяцей-сірот. Папера для вытворчасці карт была нізкай якасці і таму папярэдне націраліся талькам на адмысловых талечных машынах. Такія карты былі гладкімі, добра слізгалі пры тасаванні і называліся «атласнымі». Каштавалі яны нятанна: тузін калод атласных карт у 1855 годзе каштаваў 5 рублёў 40 капеек[3]. Сучасныя вытворцы ігральных карт выкарыстоўваюць спецыяльнае пакрыццё для павелічэння даўгавечнасці карт і паляпшэння іх слізгацення[4].
Калоды[правіць | правіць зыходнік]
Картачныя калоды бываюць поўныя і скарочаныя. Паводле матэрыялу карты падзяляюць на пластыкавыя і атласныя (папяровыя высокай якасці).
Поўная калода[правіць | правіць зыходнік]
Поўная калода складаецца з 54 карт: тузаў, двоек, троек, чацвёрак, пяцёрак, шасцёрак, сямёрак, васьмёрак, дзявятак, дзясятак, валетаў, дам, каралёў і двух джокераў.
Поўная калода падыходзіць для ўсіх картачных гульняў.
Скарочаная калода[правіць | правіць зыходнік]
Скарочаная калода налічвае 36 карт. Мінімальная карта — шасцёрка. Джокераў ў скарочанай калодзе няма.
Скарочаная калода падыходзіць для некаторых картачных гульняў, напрыклад, дурня. Распаўсюджаная ў асноўным у краінах былога СССР.
Варыянты стандартнай калоды[правіць | правіць зыходнік]
Стандартная калода складаецца з 54 карт: 52 асноўныя карты характарызуюцца адной з чатырох масцей (двух колераў) і адной з трынаццаці вартасцей і дзве спецыяльныя карты, так званыя джокеры, якія звычайна адрозніваюцца па малюнку.
- 54 карты (максімальная калода, ад двоек да тузоў у кожнай з чатырох масцяў і два джокеры)
- 52 карты (поўная калода, ад двоек да тузоў),
- 36 карт (скарочаная калода, ад шасцёрак да тузоў),
- 32 карты (малая калода, ад сямёрак да тузоў).
- 24 карты (з дзявятак да тузоў), выкарыстоўваецца для гульні ў тысячу.
Іншыя віды калод[правіць | правіць зыходнік]
У розных краінах выкарыстоўваюць розныя калоды. Самыя вядомыя:
- Французская калода (стандартная)
- Італа-іспанская калода
- Нямецкая калода
- Швейцарская калода
- Карты таро
Масці і вартасці[правіць | правіць зыходнік]
Назвы масцей:
- ♠ — пікі (віны)
- ♣ — трэфы (жолудзі, жалуды, хрэсці)
- ♥ — чырвы
- ♦ — звонкі (бубны).
Карты піковай і трэфавай масці называюцца чорнымі, а чырвовай і званковай — чырвонымі.
Не ў строгай літаратурнай мове валет яшчэ называюць ніжнікам, даму краляй, фаляй, вышнікам, караля вышнікам (пры назве дамы краляй), туз — панфілем, панцікам.
У іншых мовах[правіць | правіць зыходнік]
Англійскія назвы карт і масцяў[правіць | правіць зыходнік]
- Трэфы — clubs
- Звонкі — diamonds
- Чырвы — hearts
- Пікі — spades
Вартасці:
- «В» = «J» — Jack
- «Д» = «Q» — Queen
- «К» = «K» — King
- «Т» = «A» — Ace
Карты малодшай дзясяткі называюцца па лікаваму пазначэння (two, three, .. ten), а таксама па прозвищам: двойка — «deuce», «тройка» — «trey».
Французскія назвы карт і масцяў[правіць | правіць зыходнік]
- Трэфы — trèfles
- Звонкі — carreaux
- Чырвы — cœurs
- Пікі — piques
Вартасці:
- «В» = «V» — Valet
- «Д» = «D» — Dame
- «К» = «R» — Roi
- «Т» = «A» — As
Польскія назвы карт і масцей[правіць | правіць зыходнік]
- Трэфы — trefl, żołądź
- Звонкі — karo, dzwonek
- Чырвы — czerwień, kier
- Пікі — pik, wino
- «В» = «J» — walet, Jopek
- «Д» = «Q» — dama
- «К» = «K» — król
- «Т» = «A» — As
Будова ігральнай карты[правіць | правіць зыходнік]
Кашуля — узор на адваротным баку карты, не дае выпадковым плямам стаць прыкметнымі.
Індэкс — малюнак вартасці і масці ў куце карты.
Фігура — выява валета, дамы, караля.
Значэнні[правіць | правіць зыходнік]
Усе карты[правіць | правіць зыходнік]
- Лікавыя (10): туз (адзінка, пазначэнне Т або A), двойка, тройка, чацвёрка, пяцёрка, шасцёрка, сямёрка, васьмёрка, дзявятка, дзясятка (пазначаюцца як 2, 3, 4 і г. д.). Карты ад двойкі да дзявяткі называюцца фоскі, дзясятка і туз называюцца брыскі.
- Карцінкі, (фігуры або анёры, ад фр.: honneur — гонар) (3): валет (абазначэнне В або J — англ.: Jack), дама (пазначэнне Д або Q — англ.: Queen), кароль (пазначэнне К або K — англ.: King).
Прыняты парадак (старшынство, паслядоўнасць) карт: туз (самая малодшая карта), двойка, тройка, …, кароль. У многіх гульнях туз з’яўляецца самай старэйшай картай. Джокер у розных гульнях можа быць альбо самай старэйшай картай, альбо замяніць любую іншую карту па выбары гульца (вольная карта, англ.: wild card). У некаторых гульнях старшынство карт іншае. Напрыклад, у нямецкай калодзе і італа-іспанскай калодзе няма дам, іх месца займаюць «старэйшыя валеты» або вершнікі. У картачнай гульні малыя тарокі выкарыстоўваецца калода, якая з’яўляецца, па сутнасці, поўным наборам малых арканаў таро, але з еўрапейскім пазначэннем масцей.
Старэйшыя карты[правіць | правіць зыходнік]
Коды знакаў пры наборы тэкстаў[правіць | правіць зыходнік]
Юнікод[правіць | правіць зыходнік]
Для масцяў выдзелены дыяпазон ад U+2660 да U+2667:
- ♠ ♣ ♥ ♦ ♤ ♧ ♡ ♢
Для саміх карт ёсць спецыяльны дыяпазон ад U+01F0A0 да U+01F0FF[5].
HTML[правіць | правіць зыходнік]
Выкарыстоўваюцца лічбавыя коды і мнемоніка ♠ (♠), ♣ (♣), ♥ (&сэрца;) і ♦ (♦):
- ♠ ♣ ♥ ♦
Калоды карт у розных краінах[правіць | правіць зыходнік]
У многіх краінах (Германія, краіны Усходняй Еўропы, Італія, Іспанія, Японія, Швейцарыя) выкарыстоўваюцца няпоўныя калоды карт з іншымі сімваламі масцей і малюнкаў.
Напрыклад, нямецкая калода — варыянт 32-картачнай калоды для звычайных нямецкіх картачных гульняў (напрыклад, скат), у якой выкарыстоўваюцца нестандартныя сімвалы масцей.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ trionfi.com (англ.)
- ↑ Дмитрий Стахов. Игра на интерес // «Новое время» № 07 (235), 27 февраля 2012.
- ↑ Дмитрий Стахов. Игра на интерес // «Новое время» № 07 (235), 27 февраля 2012.
- ↑ Чем же отличаются покрытия карт Bicycle, Bee, Tally Ho и Aviator? // Крутиголов (4 красавіка 2016). Праверана 9 жніўня 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ Playing Cards (range U+01F0A0-U+01F0FF) на unicode.org. (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Карты игральные // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Картачныя гульні ў бібліятэцы картачных гульняў Конюхава Аляксандра
- Картачныя фокусы ў бібліятэцы картачных гульняў Конюхава Аляксандра
- Tarot and Playing Cards Museum Архівавана 28 студзеня 2006.(англ.)
- Яўген Коўтун. Рызыка ў Краіне Саветаў. Т. 3. Дзяржаўная картачная манаполія. — М.: Алімп-Бізнэс, 2012. — ISBN 978-5-9693-0220-4